ВЯСНОВЫМ ДНЁМ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Яравы клін у ЗАТ “1 Мая” зойме  сёлета 2610 гектараў: на 800 га  размесціцца ячмень, 140  зоймуць зернебабовыя культуры, 40 – авёс, 530 – цукровыя буракі, 1100 – кукуруза, у тым ліку 600 га  – на зерне. Работы на палетках шмат, і  механізатары дружна  ўключыліся ў яе з надыходам цёплых сакавіцкіх дзён. Па “чарапку”  паспелі падкарміць  калійнымі ўдабрэннямі  на 228 гектарах шматгадовыя травы, на 1603 га – сенажаці і пашы,  пад сяўбу яравых на 162 га ўнеслі калій і фосфар. Леанід Крамко (верхняе фота) на АВУ-0,8 штодзённа  рассейваў хлорысты калій на 70-80  гектарах. Сяргей Галабурда і Іван Сягей (фота ўнізе) працавалі з РУМамі. Падвозіў удабрэнне Мікалай Верамейчык на МАЗе.

Калі глеба растала, як кажуць,  “пусціла”,  механізатары пачалі  на мех-двары рыхтаваць трактары да тэхнічнага агляду. А пасля яны пойдуць уносіць тукі пад ячмень, буракі, куку-рузу.

21 сакавіка на поле брыгады № 3 вывеў свой агрэгат “Раса” Аляксандр Мамчыц. Пачаў падкормліваць КАСам азімы рапс, які займае 50 га. Яму падвозяць удабрэнне Юрый Карончык і Аляксандр Табароўскі.

– Затым Мамчыц  пяройдзе на азімую пшаніцу, а яе  маем 800 гектараў, і азімае  трыцікале – 300 гектараў, – расказаў “НН” галоўны  аграном гаспадаркі Мікалай Ленкавец.

Адначасова ідуць апошнія падрыхтаванні да закрыцця вільгаці ў глебе.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.