Заслужаная ўзнагарода

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Калектыў ААТ “Нясвіжскія  Астроўкі” ўвайшоў у лік  пераможцаў раённага спаборніцтва па выніках работы 2011 года ў галіне  жывёлагадоўлі. На злёце перадавікоў у райцэнтры яму былі ўручаны Ганаровы пераходны  сцяг Нясвіжскага райвыканкама, Ганаровая грамата Нясвіжскага  райвыканкама і грашовая прэмія. Узнагароду атрымлівалі дырэктар таварыства  Людміла Георгіеўна  Гутнік, галоўны заатэхнік Галіна Віктараўна Рыбалтоўская і старшыня  прафсаюзнага камітэта Кацярына Міхайлаўна Шукайла (на здымку).

Узнагароду працаўнікі  гаспадаркі, сярод якіх шмат жанчын,   заслужылі  сваімі намаганнямі, стараннем, добрасумленнасцю і высокім прафесіяналізмам. У 2011 го-дзе  рост валавой вытворчасці малака  склаў тут 112,4 % да ўзроўню 2010 г., на карову ў сярэднім было надоена  7245 кг  малака –  на 885 кг болей  узроўню папярэдняга года. Ёсць  прырост таксама і ў  вытворчасці мяса.

Ладзяцца справы на фермах і сёлета.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.