“Чытаем па-беларуску”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Работнікі Нясвіжскай раённай дзіцячай бібліятэкі падтрымалі рэспубліканскую акцыю “Чытаем па-беларуску”.

Для чытачоў малодшага і старэйшага ўзросту аформлены, з мэтай прапаганды беларускіх твораў, змястоўныя кніжныя выставы: “Раю прачытаць” – навінкі літаратуры; “Беларуская проза: дзень сённяшні”; “Увага – дэтэктыў”. У межах акцыі “Чытаем па-беларуску” праводзяцца мерапрыемствы, якія далучаюць да лепшых узораў айчыннай літаратуры, да чытання на беларускай мове.

Вучняў старэйшых класаў за-прасілі ў літаратурны круіз “Сапраўднае застаецца ў вяках”, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння І. Мележа. Творчая спадчына пісьменніка і сёння радуе чытачоў. Бібліятэкары ставілі сваёй мэтай як мага больш цікава, займальна адлюстраваць жыццёвы і творчы шлях народнага пісьменніка Беларусі, пазнаёміць з яго шматлікімі творамі. Быў выкарыстаны цікавы наглядны матэрыял, гутарка суправаджалася музычнымі творамі, гучалі вершы паэтаў, прысвечаныя  Івану Мележу. Усё гэта дало магчымасць прысутным усвядоміць, які значны  след у беларускай літаратуры пакінуў Іван Паўлавіч Мележ – выдатны празаік, таленавіты публіцыст. Яго творчасць з”яўляецца духоўным набыткам нашага народа.

Пазнавальная праграма для вучняў малодшых класаў “Чарадзейная краіна Васіля Віткі” была прымеркавана да 100-гадовага юбілею выдатнага дзіцячага пісьменніка, творы якога палюбіліся некалькім пакаленням чытачоў і маленькіх слухачоў. Дзеці пазнаёміліся з яго жыццём і творчасцю. Сапраўдную вядомасць В.Вітка набыў як паэт-казачнік. Кожны пісьменнік марыць стварыць такога героя, якога б палюбіў чытач. У дзеда Васіля такі ёсць – гэта шчыры, непасрэдны, цікаўны і дапытлівы Вася Вясёлкін. А колькі скарбаў захаваў і стварыў для чытача пісьменнік! Гэта загадкі і задачкі, калыханкі і лічылкі, скарагаворкі і жарты-перакруткі. Дзеці з задавальненнем слухалі іх, прымалі ўдзел у конкурсе “Загадкі дзеда Васіля” і віктарыне па казках пісьменніка.

Да юбілеяў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў былі аформлены кніжныя выставы і тэматычныя паліцы: “Свая нялёгкая дарога” (да 90-годдзя з дня нараджэння І. Шамякіна); “Жыў лёсам людзей на балоце” (да 90-годдзя з дня нараджэння І. Мележа); “Будзь сам сабою, беларус” (да 125-годдзя з дня нараджэння З. Бядулі); “На пра-светлым алтары Радзімы” (да 80-годдзя з дня нараджэння Н. Гілевіча); “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі” (да 120-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча) і інш.

Шматграннай літаратурнай і грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага пісьменніка У. Ліпскага прысвяцілі ранішнік “Дзіцячых сэрцаў уладар”. Узгадалі не толькі яго творы для дзяцей (вершы, апавяданні), але і дакументальныя аповесці, нарысы, эсэ. Асаблівую ўвагу звярнулі на кнігі “Бацькі і дзеці”, “Не выжываю, а жыву”, у якіх закрануты праблемы дзяцінства, бацькоўскіх абавязкаў і ўзаемаадносін старэйшага і малодшага пакаленняў. Не абмінулі і рэдактарскую дзейнасць  У. Ліпскага ў часопісе “Вясёлка”, яго працу у Беларускім дзіцячым фондзе, Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці.

У апошнія гады сітуацыя з чытаннем у дзяцей склалася няпростая. Не сакрэт, што са з,яўленнем электронных носьбітаў інфармацыі, электронных кніг, назіраецца тэндэнцыя зніжэння цікавасці да друкаванай кнігі. У рамках акцыі “Чытаем па-беларуску” супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі правялі апытанне, каб вызначыць месца беларускай кнігі ў структуры чытання карыстальнікаў. У анкетаванні прынялі ўдзел 55 хлопчыкаў і дзяўчынак сярэдняга школьнага ўзросту (ад 9 да 15 годоў). 41 % – навучаюцца ў школах з беларускай мовай выкладання; 59 % – у школах з рускай мовай выкладання.

Прааналізаваўшы адказы, бібліятэкары пераканаліся ў тым, што неабходна ўзмацніць прапаганду беларускай літаратуры сярод нашых чытачоў. У далейшым неабходна развіваць цікавасць да беларускай кнігі праз выставы-парады, абмеркаванні кніг, сустрэчы з пісьменнікамі, літаратурныя гасцёўні, вечарыны. Неабходна наладзіць цеснае і больш канкрэтнае супрацоўніцтва з выкладчыкамі беларускай літаратуры, каб сумеснымі намаганнямі абудзіць цікавасць да роднага слова.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Скачать total war: rome 2, тотал вар рим 2 скачать - total war: rome ii скачать

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.