Цi ведаеце вы, што…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адзіная ў свеце каменная кніга знойдзена ў Абхазіі. На 20 яе каменных старонках намаляваны біблейскія сюжэты.

Самая вялікая кніга знаходзіцца  ў адным з музеяў Амстэрдама. Гэта кніга называецца “Зборнік марскіх правілаў”. Вышыня  кнігі больш за рост сярэдняга дарослага чалавека, шырыня – 1 метр.

Самай цяжкай кнігай лічыцца   геаграфічны атлас, які захоўваецца ў Брытанскім музеі, у Лондане. Вышыня  атласа – больш за 1 метр, вага – 320 кг.

Самай дарагой кнігай у свеце на сучасны момант лічаць унікальны “Апакаліпсіс”,  выдадзены французам Жозэфам Фарэ. Кошт кнігі – 100 млн. старых франкаў. Яна выстаўлена ў музеі сучаснага мастацтва ў Парыжы.

“Остромирово Евангелие” – самая старажытная руская рукапісная кніга.

Самай першай друкаванай кнігай на нашай планеце была індыйская “Алмазная cутра”.

Самай маленькай можна лічыць кнігу, якая была выдадзена ў 1896 г. у італьянскім горадзе Падуі. У ёй надрукавана пісьмо Галілея. Дакладны памер кнігі-малюткі – 16х11 мм.

Самай маленькай бібліятэкай у свеце лічыцца бібліятэка ў індыйскім горадзе Амрытсары, дзе захоўваецца адна свяшчэнная кніга.

Першай газетай у свеце лічыцца газета “Конгэое”, якая выходзіць без перапынку ўжо 1047 гадоў.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.