Для сацыяльнага партнёрства

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёння і заўтра ў Нясвіжы праходзіць IV пленум Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага  прафсаюза работнікаў культуры.

У склад Нясвіжскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры ўваходзяць сем прафсаюзных арганізацый. Гэта  прафсаюзныя арганізацыі дзіцячых школ мастацтваў, бібліятэчных работнікаў, устаноў культуры клубнага тыпу, узбуйненай друкарні ім.С.Буднага, рэдакцыі раённай газеты “Нясвіжскія навіны”. Трэба адзначыць, што ў большасці нашых прафсаюзных арганізацый  100 % работнікаў – члены прафсаюза.

Прафсаюзныя камітэты  сумесна з кіраўнікамі  вядуць пошукі аптымальных спосабаў работ.

У апошні час значна ўзрасла роля прафсаюзаў у нашым жыцці. Гэта датычыць і ўмоў працы, і матэрыяльнага забеспячэння аховы працы, і заключэння кантрактаў.

Пры дамах культуры і клубах працуе 230 гурткоў і аматарскіх аб”яднанняў, у т.л. дзіцячых -128. 15 калектываў маюць званне  «народны» і  «ўзорны», тэатру імя Уршулі Радзівіл прысвоена ганаровае  званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

Нашы творчыя калектывы – народныя ансамблі «Зараніца», «Млечны шлях», «Вяночак», “Лянок”, «Нясвіжскія лыжкары» (на здымку), узорны ансамбль «Аношкаўскія музыкі», заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр імя Уршулі Радзівіл  – прымаюць ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх і абласных мерапрыемствах.   Ансамбль «Няс-віжскія лыжкары»  ў 2011 годзе заняў 1-е месца на Міжнародным фестывалі «Звіняць цымбалы і гармонік» у                г. Паставы, 1-е месца на Міжнародным фестывалі «Маладыя таленты» ў Польшчы (горад Карліно), удзельні- чаў у  форуме ЕўрАЗЭС у г. Астана (Казахстан).  Нашы  калектывы «Аношкаўскія музыкі» і «Нясвіжскія лыжкары» выступілі на галоўнай пляцоўцы Рэспубліканскага фестываля-кірмашу «Дажынкі-2011» у г. Мала-дзечна падчас уручэння ўзнагарод кіраўніком дзяржавы.

Бібліятэкамі раёна штогод карыстаецца  больш за 25 тысяч чытачоў, з іх дзяцей – 6,3 тыс. чалавек. Ім выдаецца  386,7 тысячы экземпляраў літаратуры. Штогод бібліятэкі атрымліваюць  больш за 10 тысяч дакументаў. У сярэднім кожная бібліятэка  аграгарадка за год атрымлівае  210 экземпляраў кніг, 21 газету і часопіс.

За апошнія гады ў раёне склалася сістэма культурнага абслугоўвання не  толькі цэнтральных сядзіб, але і аддаленых і маланаселеных вёсак, дзе ладзяцца  канцэрты, святы вуліц, фестывалі вясковай культуры.  Асабліва актывізавалася гэта праца з набыццём  машыны “Аўта-клуб”, які ўзначальвае Ганна Віннічак. Прафсаюзныя арганізацыі не застаюцца ў баку ад гэтай работы. Актыўна ўдзельнічаюць нашы калектывы ў культурным абслугоўванні жніва. Лепшыя  з іх адзначаюцца  прафсаюзам   падчас святкавання  прафесійнага свята – Дня работнікаў культуры, падвядзення вынікаў работы за год.

Прафсаюзныя камітэты  ўсіх прафсаюзных арганізацый надаюць шмат увагі ўшанаванню лепшых работнікаў і творчых асоб,  аздараўленчай рабоце сярод супрацоўнікаў.

З увядзеннем спартыўна-аздараўленчага комплексу “Замкавы” жадаючым яго  наведваць  абанементы на розныя віды паслуг аплачваюцца са сродкаў прафсаюза.

Прафсаюзнымі камітэтамі пад-трымліваюцца ініцыятывы па правядзенні  творчых конкурсаў  сярод супрацоўнікаў ці ўстаноў культуры.  Па выніках працы лепшыя узнагароджваюцца граматамі райкама прафсаюза.

Паміж аддзелам культуры і райкамам прафсаюза заключаны калектыўны дагавор. Таксама ўсе прафсаюзныя арганізацыі  маюць калектыўныя дагаворы,  якія замацоўваюць  асноўныя  сацыяльныя гарантыі для работнікаў культуры – членаў прафсаюза. Сёння  калектыўны дагавор дазваляе хоць крыху пашырыць дадатковыя льготы.

Наколькі дазваляюць нашы невялікія прафсаюзныя сродкі, мы аказваем матэрыяльную дапамогу, вы-дзяляем сродкі на правядзенне  святочных мерапрыемстваў да прафесіянальных свят, для арганізацыі экскурсійных паездак.  Дзякуючы ад-дзелу культуры, мы маем магчымасць бываць у іншых месцах  нашай рэспублікі, наведваць тэатры.  Работнікі школ мастацтваў, устаноў культуры, бібліятэк пабывалі ў сталічных тэатрах, на канцэртах у Палацы Рэспублікі, наведалі нацыянальную бібліятэку, гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», канцэрты  артыстаў Белдзяржфілармоніі і інш.

Магчыма  таму,   што жыццё   наша становіцца больш стабільным,  заработная  плата  за апошнія гады павялічылася і выплачваецца стабільна,  прафсаюзныя ўзносы таксама паступаюць рэгулярна, мы маем магчымасць  пры выхадзе на  заслужаны адпачынак купіць падарунак, аддзячыць нашых “залатых” юбіляраў.    Я хачу выказаць падзяку начальніку аддзела культуры А.В. Кругліку за сацыяльнае партнёрства, а таксама кіраўнікам нашых устаноў Т.І. Лук”янчык, Я.А. Турковай, В.Я. Высоцкаму, А.Ю. Шумейка, І.С.  Піваварчык, Л.І. Вітко, Д.Л. Яшчанку, А.П. Мядзвецкаму за падтрымку і плённае су-працоўніцтва з прафсаюзамі.

Дзякуючы разуменню кіраўнікамі  значнасці  ролі прафсаюзаў у сучасным жыцці, сумеснымі намаганнямі мы  зможам нашу працу і адпачынак зрабіць больш змястоўнымі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.