Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на 12 красавіка 2012 г. у раёне пасеяна 2349 га яравых збожжавых і зернебабовых культур, што складае  26,7 % да плана. За дзень, 11 красавіка, зерне было ўкінута  ў глебу на плошчы 830 га.  85,4 % плошчы засеяна ў ААТ  “Нясвіжскі райаграсэрвіс” – гэта 350 га ячменю, які заняў усе адведзеныя пад яго палі. 59,7 % пасеяна  ў ЗАТ “1 Мая”, 33,5 % –  у СВК “Агракамбінат Сноў”, 32,6 % – у ААТ “17 верасня”.

 

Пад яравую сяўбу падрыхтавана 2642 га глебы, у тым ліку за апошні дзень  – 547 га. Найбольшая дзённая прыбаўка – у ААТ “Лань-Нясвіж” (120 га) і ААТ “Грыцкевічы” (100 га).

 

Травы падсеяны на плошчы 385 га, у т.л. бабовыя – на 266 га.

 

Прабаранаваны шматгадовыя травы на 521 га, сенажаці і пашы – на 3409 га.

 

Пад сяўбу яравых у гаспадарках унесена ў глебу  540576 т арганічных угнаенняў, што складае 74 % ад  неабходнага. За апошні дзень  агульная выпрацоўка склала 10123 т, у т.л. у СВК “Агракамбінат  Сноў” – 3355 т, у ААТ “17 верасня” -1966 т, у ААТ “Юшавічы” – 1380 т.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.