Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на 10 красавіка ў гаспадарках раёна  пасеяна  945 га яравых культур, у тым ліку за апошні дзень – 452 га. Найбольшыя плошчы засеяны  ў ЗАТ “1 Мая” (357 га) і ў ААТ  “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (260 га). Прыступілі таксама ААТ “17 верасня”, “Новае жыццё”, “Лань-Нясвіж”, СВК “Агракамбінат Сноў” і “Гарадзея”, ААТ “Юшавічы”, “Сейлавічы”, ДП “ЭБ “Свеклавічная”.

Да сяўбы яравых  падрыхтавана  1616 га глебы, у тым ліку за апошні дзень – 444 га. Актыўна вядуць  гэту работу механізатары ЗАТ “1 Мая”, ААТ  “Нясвіжскі райаграсэрвіс” і СВК “Гарадзея”.

Вільгаць у глебе закрыта на плошчы 12717 га, у т.л. за апошні дзень – на 1898 га. Дружна працуюць  на палях механізатары ЗАТ “1 Мая”, ААТ “Лань-Нясвіж”, “Новае жыццё”, “Юшавічы”, СВК “Гарадзея”, ДП “ЭБ “Свеклавічная”.

Травы падсеяны на плошчы 288 га, у т.л. 95 га – у “Райаграсэрвісе”, 89 га – у “17 верасня”.

Для пасадкі і рэалізацыі  перабрана  855 тон насення бульбы, у тым ліку 470 т – у “Снове”, 250 т – у ЗАТ “Росіч”.

Пад яравую сяўбу  ўсяго ўнесена 518761 тона арганічных  угнаенняў, у т.л. за дзень – 10110 тон. Больш 3 тысяч  тон за  дзень унеслі механізатары  СВК “Агракамбінат Сноў”,  больш 2300 тон – ААТ “17 верасня”. У працэнтных адносінах: у сярэднім па раёне ўнесены 71 % ад вывезенай арганікі , у т.л.  у “Сейлавічах” і доследнай навуковай станцыі па цукровых бураках унеслі ўсё, што вывезлі, 83 % – у “Грыцкевічах”, па 81 % – у “Нясвіжскіх Астроў-ках” і “1 Мая”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.