Каб быць з цукрам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Цукровыя буракі ў СВК “Агракамбінат  Сноў” зоймуць сёлета 500 гектараў. Сабраўшы летась з  кожнага па 736  цэнтнераў карэння, не меней  плануюць  вырасціць  і цяпер.  Для гэтага з восені ўнеслі  на гектар у сярэднім па 60 тон арганікі, па 180 кг  калію і 86 кг фосфару і зааралі глебу.

Своечасова закрыўшы вясной вільгаць у глебе, механізатары якасна  падрыхтавалі яе да сяўбы. У аўторак Ігар Вячаслававіч  Буцько (на здымку) на трактары МТЗ-1221 з 18-радковай сеялкай “Унікорн” і Аляксандр Мар”янавіч  Міклашэвіч (МТЗ-1221 з сеялкай “Манапіл”) распачалі важную  і адказную справу – сяўбу. Ім даверана правесці  яе на ўсёй плошчы. Па  стане на раніцу 19 красавіка яны занеслі на свой рахунак 77 гектараў, што складае  15 % да плана.

У цэлым па раёне пасеяна 538 га цукровых буракоў, што складае 10 % ад неабходнага. Актыўна вядуць работу механізатары ААТ “Новае жыццё”, СВК “Гарадзея”, ААТ “17 верасня”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.