Карысная сустрэча

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

адбылася ў раённай бібліятэцы, дзе сабраліся людзі  розных узростаў. Запрасілі іх сюды  работнікі раённага тэрытарыяльнага  цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённай  арганізацыі Беларускага  Таварыства Чырвонага  Крыжа.

Старшыня гэтай раённай структуры  В.Л. Пратасенка расказала, што ў  радах дабрачыннай  арганізацыі налічваецца 9000 чалавек, створана 63 пярвічныя арганізацыі. Праводзяцца прафілактычныя  мерапрыемствы па барацьбе  з хваробамі ў дарослых і дзіцячых калектывах, створаны валанцёрскія атрады ў нясвіжскіх каледжы і ліцэі. Летась праведзена 33 дабрачынныя  акцыі, раздадзена шмат  гуманітарнай дапамогі, у асноўным – лекаў.

Удзельніцы валанцёрскага атрада “Філантроп”, ліцэісткі Яна Зайцава і  Настасся Невяроўская, юныя памочніцы таварыства Чырвонага  Крыжа, расказалі пра сімптомы  грыпу і метады яго прафілактыкі (правільнае мыццё рук,  нашэнне маскі і іншыя).

В.Л. Пратасенка засяродзіла  ўвагу прысутных на прафілактыцы вірусных  інфекцый, іх шкодзе  для арганіз-ма ў выніку ўскладненняў. У прыватнасці, у мінулым  годзе грыпам перахварэла 9 працэнтаў насельніцтва Беларусі. Таму важна ведаць  і выконваць меры прафілактыкі, своечасова лячыцца, калі захварэеш.

Напрыканцы  ўдзельнікам гэтай цікавай і карыснай сустрэчы валанцёры раздалі  памяткі і лекі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.