ПУСТЫЯ БУДЫНКІ ШУКАЮЦЬ ГАСПАДАРА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёлета ў пытанні аб уцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці павінна быць пастаўлена кропка – трэба знайсці гаспадара для ўсіх такіх аб”ектаў, выканаўшы тым самым адпаведнае даручэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (пратакол даручэнняў ад 23.12.2011 № 27).

У Мінскай вобласці новых улас-нікаў павінны знайсці 349 аб”ектаў камунальнай уласнасці. Ці рэальна выкананне гэтых планаў? Цалкам рэальна, калі ўлічыць памылкі мінулых гадоў, выяўленыя Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.

Вынік праверак, праведзеных у Барысаўскім, Валожынскім, Пухавіцкім, Капыльскім і Маладзечанскім райвыканкамах, несуцяшальны – эфектыўная работа па ўцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці не наладжана, а значная колькасць невыкарыстоўваемых аб”ектаў у каляндарных графіках  адсутнічала.

Па выніках работы за мінулы год 24 запланаваных аб”екты так і не былі ўцягнуты ў гаспадарчы абарот. І гэта без уліку тых аб”ектаў, якія ў планы проста не трапілі.

Напрыклад, з 2005 года ў камунальнай уласнасці Пухавіцкага раёна на балансе аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме лічылася 2 невыкарыстоўваемых аб”екты былога ваеннага гарадка (казарма і сталовая). Аднак толькі ў чэрвені 2011 г. (праз 5 год), будынак сталовай быў уключаны ў графік уцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці.

У Маладзечанскім райвыканкаме не было ўключана ў каляндарныя графікі 5 невыкарыстоўваемых аб”ектаў камунальнай уласнасці раёна, у тым ліку два будынкі кацельняў, і будынкі былых базавай і пачатковай школ.

На працягу мінулага года зацверджаныя каляндарныя графікі неаднаразова падвяргаліся карэкціроўцы, што дазваляла фармальна выканаць прадугледжаныя ў іх мерапрыемствы.

Так, у Мінскай вобласці на 1 лістапада 2011 г. у адпаведнасці з графікамі падлягаў уцягненню ў гаспадарчы абарот 521 невыкарыстоўваемы аб”ект. На 1 снежня ўжо 498 аб”ектаў, а на 1 студзеня 2012 г. – 495 аб”ектаў.

Напрыклад, у Вілейскім раёне ў выніку карэкціроўкі графіка колькасць аб”ектаў, якія падлягаюць уцягненню ў гаспадарчы абарот, знізілася на    23,5 % (з 34 у пачатку да 26 на канец года). У выніку Вілейскі раён на 01.11.2011 г. (да адпаведных карэк-ціровак) выконваў графікі ўцягнення ў абарот толькі на 29 %, а пасля праведзенай карэкціроўкі план быў выкананы на 100 %.

Трэба сказаць, што пры карэкціроўцы графікаў змяняліся ў тым ліку і спосабы ўцягнення ў абарот невыкарыстоўваемай маёмасці – у некаторых выпадках замест продажу  аб”ект прадугледжвалася закансерваваць. Так, у Валожынскім раёне колькасць аб”ектаў для продажу скарацілася з 19 да 6, а аб”ектаў, якія падлягаюць кансервацыі, павялічылася з 4 да 15.

Такая ж сітуацыя ў Дзяржынскім, Крупскім, Лагойскім, Любанскім, Маладзечанскім і Стаўбцоўскім раёнах.

Пры гэтым зацягванне тэрмінаў уцягнення ў абарот дзяржаўнай маёмасці не дазваляе папаўняць даходы бюджэту. Да значных страт бюджэту вядзе таксама і змяненне спосабу ўцягнення ў абарот будынкаў – некаторыя з іх маглі быць прададзены на аўкцыёне, аднак былі перададзены бясплатна. Тут ёсць над чым падумаць і кампетэнтным органам.

На працягу 2011 года таксама былі выяўлены факты несвоечасовай выплаты ў бюджэт 50 працэнтаў сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці.

Напрыклад, аддзелы культуры і адукацыі Пухавіцкага райвыканкама ў парушэнне заканадаўства працяглы час не пералічвалі ў раённы бюджэт сродкі, атрыманыя ад здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці. У выніку бюджэт мог не далічыцца болей 40 млн. рублёў.

Усяго па выніках праведзеных у 2011 годзе праверак за парушэнні заканадаўства пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю Камітэтам да ад-міністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 3 службовыя асобы (аштрафаваны на 2,1 млн. руб.), 22 юрыдычныя асобы (18,2 млн. руб.). У бюджэт спагнана болей 5 млрд. рублёў.

Таксама трэба звярнуць увагу на тое, што важна не столькі прыняць рашэнне аб перадачы аб”екта, колькі забяспечыць яго эфектыўную работу.

Аднак маюць месца выпадкі, калі нібы ўцягнуты ў абарот аб”ект па-ранейшаму не выкарыстоўваецца – будынкі як стаялі занядбанымі, так і стаяць. Карысці ад такога ўцягнення ў абарот ніякай – ні новых рабочых месцаў, ні падаткаў у бюджэт.

Застаецца спадзявацца, што ў 2012 годзе ўсе планы будуць выкананы, а дапушчаныя памылкі застануцца ў мінулым.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.