Рэгістрацыя — абавязкова

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

3 наступленнем вясенне-летняга сезона на рэкі і азёры, якімі так багата наша Беларусь, пацягнуцца людзі – хто адпачыць, атрымаць зарад бадзёрасці на працоўны тыдзень, а хто і за рыбацкай удачай. 3 сабою многія бяруць лодкі і іншыя плаў-сродкі. Што пры гэтым трэба ведаць?

Згодна з Правіламі плавання па ўнутраных водных шляхах Рэспублікі Беларусь, маламерныя судны дапускаюцца да плавання толькі пасля рэгістрацыі, нанясення рэгістрацыйных нумароў і пярвічнага тэхнічнага агляду. Судна павінна эксплуатавацца ў спраўным тэхнічным стане з захаваннем умоў, якія забяспечваюць яго правільнае выкарыстанне і бяспечнасць плавання, устаноўленую для дадзенага судна Дзяржаўнай інспекцыяй па маламерных суднах. На кожным судне павінны быць у наяўнасці выратавальныя і водаадліўныя сродкі, сродкі пажаратушэння і медыцынская, рамонтная аптэчкі (для маторных суднаў), швартовачныя прыстасаванні, якарная прылада, вёслы, ліхтарык з белым святлом (для цёмнага часу сутак).

Рэгістрацыі ў Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах падлягаюць вёславыя лодкі (у тым ліку і надзіманыя) грузападымальнасцю ад 225 кг і вышэй, судны з падвяснымі маторамі (незалежна ад магутнасці матораў і грузападымальнасці), судны са стацыянарнымі рухавікамі магутнасцю менш за 55 кВт, гідрацыклы.

Юрыдычныя, фізічныя асобы, якія маюць маламерныя судны на правах асабістай уласнасці, абавязаны зарэгістраваць (перарэгістраваць) іх незалежна ад іх тэхнічнага стану на працягу 30 дзён з моманту набыцця. Дзяржаўная рэгістрацыя маламернага судна і правоў на яго ажыццяўляецца на працягу дзесяці рабочых дзён з дня падачы заявы.

Да кіравання маторнымі суднамі дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 16 гадоў, годныя па стане здароўя і якія маюць пасведчанне на права кіравання маторнымі суднамі. Акрамя таго, суднавадзіцель маторнага судна абавязаны праходзіць праверку ведаў раз у тры гады.

Для дзяржаўнай рэгістрацыі маламернага судна фізічным і юрыдычным асобам неабходна прадставіць наступныя дакументы: заяву; пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае асобу; інструкцыю па эксплуатацыі (пашпарт) судна і рухавікоў з адзнакай аб продажы або праваўстанаўліваючыя дакументы; дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы. Пры рэгістрацыі судна прысвойваецца яму рэгістрацыйны (бартавы) нумар, а ўладальніку выдаецца суднавы білет устаноўленага ўзору, а на вёславыя судны, якія належаць грамадзянам, акрамя таго, – талон папярэджання.

Суднавадзіцель абавязаны мець пры сабе і прад”яўляць па першым патрабаванні супрацоўніка Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускай інспекцыі рачнога суднаходства і органаў Міністэрства ўнутраных спраў наступныя дакументы: суднавы білет, талон папярэджанняў, пасведчанне на права кіравання маторнымі суднамі. Суднавадзіцелю забаронена: кіраваць суднам у стане алкагольнага або наркатычнага ап”янення; перадаваць кіраванне асобам, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап”янення; перадаваць кіраванне маторным суднам асобам, якія не маюць пры сабе пасведчання на права кіравання такім суднам; парушаць нормы грузападымальнасці і пасажыразмяшчальнасці; ствараць перашкоды для плавання іншых суднаў; выходзіць у плаванне на суднах без прадпісаных сігнальных агнёў у цёмны час сутак; спыняць судна ці станавіцца на якар у межах суднавага ходу, у зоне мастоў і пад мастамі.

Варта памятаць, што забаронена перамяшчэнне людзей па судну падчас яго руху і кіраванне вёславымі суднамі асобамі, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту.

Пры парушэнні Правіл дзяржаўнай рэгістрацыі і Правіл карыстання маламернымі суднамі, гідрацыкламі, суднамі з падвяснымі рухавікамі грамадзяне падвяргаюцца штрафу згодна з артыкуламі 18, 39, 18.8 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Памер штрафу – да пяці базавых велічынь.

Па ўсіх пытаннях рэгістрацыі (перарэгістрацыі), падрыхтоўкі суднавадзіцеляў на права кіравання маламернымі суднамі звяртайцеся ў Стаўбцоўскі ўчастак Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах (г. Стоўбцы, вул. 17 Верасня, д.22), у рабочыя дні – з 8.00 да 12.00 (тэл.: 8-033-604-24-80, МТС; 8-029-635-91-64, вел.).


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.