Са святам Вялікадня!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Кожны год,  напярэдадні Вялікадня, адміністрацыя  Нясвіжскага хлебазавода запрашае да сябе святароў, каб правесці абрад  асвячэння прадукцыі, выпушчанай да свята.

– Вырабляючы велікодныя прысмакі, мы стараліся, каб  спажыўцы нашай прадукцыі мелі добры настрой,  каб яна адпавядала іх густам, – зазначыла дырэктар  прадпрыемства Алена Краўчэня. – Да ўвагі пакупнікоў мы ў гэтым годзе, акрамя традыцыйных  булак, кулічоў, кексаў, дабавілі  навінку – святочныя торцікі з сімвалам Пасхі “ХВ”, – дадала Алена Барысаўна.

Настаяцель Свята-Георгіеўскага храма іерэй Мікалай Лабынько  благаславіў святочную  прадукцыю хлебазавода і правёў яе асвячэнне.  Цяпер кожны пакупнік, угледзеўшы ў краме велікодную здобу,  можа быць упэўнены не толькі ў высокай якасці прадукта, але і  ў добрай аўры, якую  прынясе  з сабой гэты прадукт у кожны дом, каб у ім  былі шчасце і радасць.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.