Семінар-вучоба

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На днях у нашым раёне прайшоў семінар-вучоба на тэму вырошчвання  маладняку буйной рагатай  жывёлы, кармлення высокапрадуктыўных кароў і арганізацыі ўзнаўлення  статка. На яго запрасілі  кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, галоўных спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны,  заатэхнікаў-селекцыянераў, ветурачоў-гінеколагаў, тэхнікаў-асемянатараў.

Перад прысутнымі  выступілі прадстаўнікі ААТ “Беразіно прадукт” (г. Беразіно) і ААТ “Экамол” (г. Орша),  якія з”яўляюцца  вытворцамі  складнікаў для рацыёнаў  кармлення жывёлы (ЗЦМ, прэміксы, камбікорм). У прыватнасці, цікавым было выступленне аднаго з вядучых спецыялістаў рэспублікі па кармленні высокапрадуктыўных кароў У.У. Пераднёва з Оршы. Расказваючы пра  тэхналагічныя асаблівасці ў даным сегменце вытворчасці  малака, ён падкрэсліў, што ўсё  ўзаемазвязана, і  правільнае кармленне  кароў з высокім надоем  дасць патрэбныя вынікі толькі пры  строгім захаванні патрабаванняў да ўтрымання жывёлы на ўсіх стадыях яе росту і развіцця.

Вынікі семінара-вучобы  падвёў першы  намеснік старшыні Нясвіж- скага райвыканкама, начальнік  упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Г.М. Салавей.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.