Шаноўныя несвіжане і жыхары раёна!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вясна – гэта час адраджэння, абуджэння прыроды.

Нездарма пасхальныя святы мы адзначаем менавіта вясной. Яны нагадваюць аб тым, што настаў час і нашага адраджэння, абуджэння пасля духоўнай спячкі. Святы Аўгустын сказаў: “Неспакойная душа мая пакуль не спачне ў Пану.” Сучасны чалавек страціў прысутнасць Бога ў сваім жыцці. Бога, які дае нам жыццё, аберагае, падтрымлівае нас. І хоць мы здабудзем усе багацці свету і ўсякую ўладу, але не будзем мець Бога ў сваім жыцці – не будзем шчаслівымі.

Жадаю ўсім вам здабыць сапраўднае шчасце ў сваім жыцці – Бога. Няхай Хрыстос Уваскрослы на-дзяляе нас надзеяй вечнага шчасця. Няхай у нашым жыцці сапраўды адбудзецца цуд абуджэння, духоўнага адраджэння.

З найлепшымі пажаданнямі звяртаюся не толькі да каталікоў, але і да ўсіх хрысціянаў, хто ў найбліжэйшы час будзе адзначаць светлае свята Хрыстовага Ўваскрэсення.

Вясёлых Вам святаў Хрыстовага Ўваскрэсення!

Хрыстос Ўваскрос! Аллелюя!

Сапрады Ўваскрос! Аллелюя!

Ксёндз Пётр Шарко, пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы і дзекан Нясвіжскага дзеканата

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.