Сплаў песні, музыкі і танца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У аўторак, у рамках мерапрыемстваў акцыі «Нясвіж – культурная сталіца Беларусі-2012» у РЦКіА з вялікім поспехам прайшло  выступленне Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору  Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча (на здымку) пад кіраўніцтвам  народнага  артыста Беларусі прафесара  Міхаіла Дрынеўскага.

Сёлета  выдатнаму  калектыву  спаўняецца 60 гадоў, і нясвіжскія гледачы змаглі яшчэ раз  упэўніцца ў вельмі высокім майстэрстве артыстаў, якія парадавалі не толькі цудоўнымі  спевамі і ігрой  на музычных інструментах, але і заліхвацкімі танцамі.

х х х

У Нацыянальным гісторыка-культурным  музеі-запаведніку “Нясвіж” і  ў раённым Цэнтры  культуры і адпачынку ў сераду, 18 красавіка, адбыўся канцэрт ансамбля салістаў маладзёжнага камернага аркестра пад кіраўніцтвам Улады Беражной. Маладыя артысты  віртуозна  выканалі  творы Мендэльсона, Брамса, Вівальдзі і іншых кампазітараў, чым заслужылі апладысменты гледачоў. Несвіжане цёпла сустрэлі таксама выступленні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў – Юліі Ражкоўскай, Улады Беражной і Ганны Юхо.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.