ТЭСТАВЫЯ ІСПЫТЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Беларусі зацверджаны графік правядзення ў 2012 годзе цэнтралізаванага тэсціравання.

Традыцыйна ЦТ стартуе са здачы абітурыентамі тэста па беларускай мове (13 чэрвеня). 14 чэрвеня абітурыенты будуць здаваць рускую мову, 16 чэрвеня – біялогію, 17 чэрвеня – матэматыку, 19 чэрвеня – грамада-знаўства, 20 чэрвеня – хімію, 21 чэрвеня – сусветную гісторыю найноўшага часу, 23 чэрвеня – фізіку, 24 чэрвеня – гісторыю Беларусі, 26 чэрвеня – замежныя мовы і 27 чэрвеня – геаграфію. Рэгістрацыя для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні распачнецца 2 мая і будзе доўжыцца да 1 чэрвеня ўключна.

Для абітурыентаў, якія па ўважлівай прычыне прапусцілі цэнтралізаванае тэсціраванне ў асноўны   дзень, прадугледжаны рэзервовы дзень – 4 ліпеня. Але здаць у рэзервовы дзень можна будзе толькі адну дысцыпліну. Пунктамі рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ у рэзервовы дзень вызначаны Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. Сухога, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні ў рэзервовы дзень трэба будзе звярнуцца ў гэтыя ВНУ з 27 чэрвеня па 1 ліпеня для рэгістрацыі. Пунктам правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па ўсіх вучэбных прадметах у рэзервовы дзень стане Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.