У мінулае — праз гістарычны касцюм

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні ў будынку арсенала  замка князёў Радзівілаў адкрылася выстава “Баль залатога стагоддзя”, якая ўяўляе  сабой калекцыю гістарычнага касцюма XVI стагоддзя, а менавіта жаночых убораў тагачаснай знаці.

Аўтары прадстаўленых работ – мастак дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва Ларыса Шылак і яе калега  па захапленні, магістр мастацтвазнаўства, выкладчык Вольга Матусевіч. Абе-дзве яны неаднаразова ўдзельнічалі  ў выставах прыкладнога мастацтва ў Беларусі, а таксама ў міжнародных  кангрэсах майстроў па карунках у Германіі. У 2002 годзе ў Мінску  гэтыя таленавітыя  жанчыны заваявалі Гран-пры Міжнароднага конкурса высокай моды нацыянальнага касцюма ў намінацыі “Рэтра”.

З нагоды адкрыцця выставы гістарычных  касцюмаў  работы Ларысы Шылак і Вольгі Матусевіч  намеснік старшыні  райвыканкама Аляксандр Майсеня звярнуўся да ўсіх прысутных з прывітальным словам, у якім  выказаў шчырую ўдзячнасць  майстрыхам за створаныя імі шэдэўры швейнага майстэрства, за магчымасць дакрануцца да гісторыі, якую яны даюць  гледачам. Ён таксама адзначыў, што без шырокамаштабнай  падтрымкі  дзяржавы было б немагчымым  аднаўленне гістарычных  помнікаў, і тое, што старадаўнія касцюмы дэманструюцца  ў такіх старажытных  сценах, – гэта вельмі сімвалічна.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.