У рамках Тыдня лесу-2012

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З 21 по 28 красавіка ў Беларусі праходзіць  Тыдзень лесу. Гэта акцыя прысвечана 130-годдзю класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Гэтай вясной  калектыву Нясвіжскага  лясніцтва неабходна пасадзіць 20,4 гектара лесу, і  напрыканцы Тыдня работа будзе  завершана. Пасадка  сасны, елкі, дуба, бярозы вядзецца  ў масівах ля вёсак Вайнілавічы і Карцэвічы  на месцах мінулагодняй высечкі. Засаджаны таксама былы кар”ер каля вёскі Слаўкава, землі якога  летась былі  перададзены лясніцтву, і яго рабочыя падрыхтавалі глебу пад маладняк.

– 80 працэнтаў плошчы займаем селекцыйным  пасадачным матэрыялам, – расказаў ляснічы  Нясвіжскага лясніцтва В.М. Бабко. – Астатнія саджанцы атрымалі са свайго пітомніка “Навінкі”  Клецкага лясгаса.

Да работы ў лесе  запрашаем школьнікаў. Лічым, што гэта  адзін з аспектаў выхавання  ў падрастаючага пакалення любві да прыроды. Чалавек,  які пасадзіў дрэва, не  будзе ламаць яго сам і не  дазволіць рабіць гэта іншым. Нам дапамагаюць вучні нясвіжскіх сярэдніх школ № 3 і № 4, Карцэвіцкай СШ і навучэнцы Клецкага ліцэя.

21 красавіка, у дзень рэспубліканскага суботніка, у лясніцтве працавалі дзеці з чацвёртай школы. Разам з дарослымі  яны пасадзілі ля Вайнілавіч амаль гектар маладога лесу.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.