Вялікдзень вачамі майстроў-мастакоў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Раённая выстава “Яечак сёлета багата – мы шчыра сустракаем свята”, што па традыцыі праходзіць у РЦКіА, у гэтым годзе адзначыла свой першы, пяцігадовы,  юбілей.

З яе адкрыццём аўтараў работ і гледачоў павіншавалі настаяцель Свята-георгіеўскага храма  горада Нясвіжа, іерэй Мікалай Лабынько, клірык  гэтага ж храма Андрэй  Еўшаль, пробашч парафіі  Божага Цела ў Нясвіжы, ксёндз-дзекан  Нясвіжскага дзеканата Пётр Шарко і намеснік старшыні  райвыканкама Аляксандр Майсеня.  Кожны па-свойму,  яны знайшлі самыя  цёплыя словы, каб павіншаваць прысутных са святам Вялікадня і  адзначыць веліч гэтага дня для кожнага хрысціяніна.

Першую экскурсію па выставе правяла дырэктар Нясвіжскага раённага цэнтра народнай творчасці Людміла Матусевіч,  а паглядзець сапраўды ёсць што. Вышытыя іконы і ручнікі, карціны з бісеру і пайетак, стылізаваныя бісерныя вербы,  малюнкі на тэму Вялікадня, і, вядома, галоўны сімвал свята – яйкі,  аздобленыя самымі  рознымі  матэрыяламі, – увабралі ў сябе цяпло душ і рук творцаў.

Свае работы на выставу прадставілі  такія вопытныя майстры, як Вера Мацнева, Алена Дубініч, Алена Мазан, Любоў Лявер, Вольга Сцепановіч, Ларыса Гетнер, Вікторыя Лукашэвіч, Алена Хоміч, Алена Івахніна, Алена Багнюк, Ганна Міхайлік, Наталля Богуш, наталля Салаўёва, Настасся Жыгуліна. Усе яны  – удзельнікі  народнага клуба майстроў “Дыяменты Нясвіжскага краю” РЦКіА, якім кіруе  Алена Івахніна.

Упершыню прадставілі гледачам свае цудоўныя  вышытыя іконы маці і дачка Станіслава і Марыя Мяноўскія. Прадставіў рамкі для ікон, зробленыя сваімі рукамі, Яўген Касмовіч.

Работы сваіх умельцаў паказалі таксама  і іншыя ўстановы культуры раёна – Карцэвіцкі, Юшавіцкі, Высокаліпскі, затур”янскі, Саска-Ліпскі, Астроўскі сельскія Дамы культуры, Лысіцкі і Вайнілавіцкі  сельскія клубы, Новагарадзейскі сельскі  цэнтр  культуры і адпачынку, Міцькавіцкі Дом рамёстваў, Быхаўшчынскі клуб-бібліятэка.

Радуе, што разам са сталымі майстрамі актыўны ўдзел  у выставе прынялі і зусім  юныя – выхаванцы Цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага  раёна, якія займаюцца  ў выяўленчай студыі “Вясёлка” (кіраўнік  Алена Гаціла), у аб”яднанні  па інтарэсах “Залаты пэндзаль” (кіраўнік Таццяна Высоцкая), у студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Ніка” (кіраўнік Наталля Карповіч).

Сваё майстэрства  паказалі таксама гімназісты – удзельнікі  аб”яднання “Творчая майстэрня”, якім кіруе  Ірына Курачка. Першы раз прадставіў  свае  і дарослыя, і дзіцячыя работы  раённы цэнтр народнай творчасці, створаны  ў мінулым годзе.

Яшчэ адна навінка – гэта выстава-продаж Велікоднай  выпечкі Нясвіжскага хлебазавода, якая  таксама выклікала  цікавасць першых наведвальнікаў.

Падводзячы вынікі  ўбачанаму, святары, што прысутнічалі  на адкрыцці экспазіцыі, выказалі думку, што на наступны год у раённай выставе “Яечак сёлета багата – мы шчыра  сустракаем свята” прымуць удзел і выхаванцы нядзельных школ пры іх храмах.

Тым жа, хто яшчэ не пабываў на Велікоднай выставе ў фае РЦКіА, нагадваем, што працаваць яна будзе да канца наступнага тыдня.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.