За традыцыйныя каштоўнасці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулы чацвер у дзіцячым  яслях-садзе № 4 г. Нясвіжа прайшла раённая  акцыя “Дай яму ўбачыць сонца!”, арганізаваная ў рамках праекта “За жыццё. Святасць мацярынства”.

На рэалізацыю гэтага праекта, накіраванага на стварэнне  ўмоў  са- дзейнічання мацярынству і  паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне, выдзеліў сродкі аддзел  Еўрапейскай зоны Дацкага  Чырвонага Крыжа, а на мясцовым  узроўні праект рэалізуецца  пры падтрымцы  раённай улады, раённай  арганізацыі Беларускага таварыства  Чырвонага Крыжа, ад-   дзела адукацыі райвыканкама, цэнтральнай раённай  бальніцы, раённай арганізацыі  рэспубліканскага  грамадскага аб”яднання “Беларускі саюз жанчын”  і філіяла “Нясвіжскі хлебазавод” РУП “Барысаўхлебпрам”.

Перад сустрэчай непасрэдна ў садку  ўдзельнікі акцыі  выканалі падрыхтоўчую  работу: псіхолаг  Нясвіж-скай ЦРБ Наталля Гаціла  правяла сацыялагічны маніторынг па пытаннях мацярынства і дзяцінства праз анкетаванне  ў пяці сацыяльных  аб”ектах горада, а бацькі выхаванцаў садка і навучэнцы каледжа паў-дзельнічалі ў конкурсе плакатаў сацыяльнай рэкламы на тэму: “Дай яму ўбачыць сонца!” Конкурсныя работы можна было ўбачыць  на будынку гастранома “Цэнтральны”.

У дзіцячым жа яслях-садзе  № 4 г. Нясвіжа ўдзельнікаў  і гасцей акцыі чакала знаёмства з дзейнасцю валанцёрскага атрада “Сардэчка”, аб якім  расказала  пры дапамозе мультымедыя загадчык установы  Вольга Пуляк, і адкрытыя заняткі на тэму “У меня сестрёнки нет, у меня братишки нет…” у сярэдняй групе, што працуе па праграме духоўна-маральнага выхавання,  пад кіраўніцтвам выхавацеля Ніны Кавалеўскай (фота 1).

Дарэчы, гэта мерапрыемства выхаванцы садка могуць паказаць і ў другіх установах і арганізацыях раёна па іх запрашэнні.

У ходзе гэтага цікавага мерапрыемства ў дзеянне былі  ўцягнуты  не толькі яго непасрэдныя  ўдзельнікі – члены валанцёрскага атрада “Сардэчка”, іх бацькі (на фота 4 – выступаюць бацькі  выхаванкі садка Дашы Якубчык), бабулі і выхавальнікі, але і госці  акцыі. Яны таксама ўключыліся ў  абмеркаванне пытання аб аптымальнай колькасці дзяцей у сям”і, выбіралі сабе  сімвалы  нованароджаных – ружовыя ці блакітныя стужачкі, прыдумвалі імёны для сваіх будучых дзяцей ці ўнукаў.

Фотография 2

Сваімі думкамі, разважаннямі і ўспамінамі дзяцінства  з прысутнымі дзяліліся старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага  грамадскага аб”яднання “Беларускі саюз жанчын” Людміла Крупец, настаяцель Свята-Георгіеўскага  храма Мікалай Лабынько (на здымку 3 яны – з дырэктарам Нясвіжскага хлебазавода Аленай Краўчэня), намеснік старшыні гарадской  асацыяцыі бацькоў, ваенны  камісар раёна Андрэй Марозаў, намеснік начальніка раённага  аддзела адукацыі  Святлана Шатрун і  вядучая  мерапрыемства, загадчык ДУА “Яслі-сад     № 4 г. Нясвіжа” Вольга Пуляк.

Па завяршэнні  адкрытых заняткаў пачэсныя госці мерапрыемства  кіраўнік аддзела Еўрапейскай зоны  дацкага Чырвонага Крыжа  Жанэт Баекмарк і дэлегат Дацкага Чырвонага Крыжа  Карстэн Манфелдт (на фота 2 справа) выказалі сваё  задавальненне ўбачаным і перадалі  ў падарунак для  выхаванцаў садка  надзіманую  дзіцячую горку. Карстэн Манфелдт  таксама асабліва адзначыў, што нізкі прырост  насельніцтва з”яўляецца  праблемай і для яго роднай краіны, таму грамадскія ініцыятывы  беларусаў па паляпшэнні  дэмаграфічнай сітуацыі заўсёды будуць мець падтрымку з боку Чырвонага Крыжа Даніі.

Фотография 3

Пасля гэтага дарослыя сабраліся за “круглым сталом” на гутарку на тэму “Ахова жыцця і здароўя дзяцей – прыярытэтная задача дзяржавы”, у якой прынялі самы актыўны ўдзел  асобы, названыя вышэй, а таксама галоўны спецыяліст  па рабоце з моладдзю, нацыянальны  каардынатар  маладзёжных праграм Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Эла Дулінец, асістэнт-перакладчык, нацыянальны  каардынатар  маладзёжных праграм БТЧК Іна Чарняева, старшыня Мінскай абласной  арганізацыі БТЧК Людміла Мусянкова,  каардынатар праекта МАА БТЧК Юлія Кнацько, старшыня Нясвіжскай раённай  арганізацыі БТЧК Валянціна Пратасенка, былы загадчык радзільнага аддзялення Нясвіжскай ЦРБ Фаіна Булат, кіраўнік валанцёрскага атрада “Эра міласэрнасці” Нясвіжскага каледжа імя Я. Коласа Таццяна Іссар і навучэнцы – члены гэтага атрада.

У праблемнае поле для абмеркавання  за “круглым сталом”  увайшлі такія пытанні, як вынікі  сацыялагічнага  маніторынгу па пытаннях  мацярынства і дзяцінства, штучнае  перарыванне цяжарнасці з пункту гледжання маралі, медыцыны, рэлігіі і сацыялогіі, аднаўленне ў грамадскай  свядомасці традыцыйных для  беларускага народа  сямейных  каштоўнасцяў.

Многае ў гэтых складаных пытаннях прымушае моцна задумацца. Напрыклад,  вынікі маніторынгу , якія агучыла  псіхолаг ЦРБ Наталля Гаціла сведчаць, што  абсалютная большасць  апытаных мужчын  лічыць: незапланаваная цяжарнасць  – праблема адной толькі  жанчыны, і як яна будзе яе  вырашаць, іх не датычыць. Вось такая  “інфармацыя для роздуму”.

Фотография 4

А дзе адказнасць за свае ўчынкі, высакароднасць, каханне, у рэшце рэшт?

Гэтыя пытанні, цяснейшым чынам  звязаныя з паняццем  традыцыйных сямейных  каштоўнасцяў, не пакінулі раўнадушным ніводнага  ўдзельніка дыспуту. Усяляе надзею тое, што асабліва актыўнай была моладзь,  удзельніцы валанцёрскага атрада “Эра міласэрнасці”. Выказванне адной з іх нельга не працытаваць: “Нашай мамы ўжо няма ў жывых. І я не ведаю, што б я рабіла, каб у мяне не было сястры. Хоць мы часам і сварымся, але я яе вельмі люблю”.

Напэўна, гэтыя словы гавораць самі за сябе.

Завяршылася раённая акцыя “Дай яму ўбачыць сонца!”  раздачай  тэматычных лістовак і буклетаў валанцёрамі атрада “Эра міласэрнасці” і бацькамі ўдзельнікаў атрада “Сардэчка”. Гэта – толькі адно з мерапрыемстваў у рамках праекта  “За жыццё. Святасць мацярынства”, які завяршыцца ў жніўні. Аб наступных мы раскажам у далейшых выпусках “НН”.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.