Здаровыя дзеці — здаровая нацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вы хочаце быць здаровымі?  А для чаго вам патрэбна здароўе? Такімі пытаннямі пачаўся круглы стол у ДУА “Навасёлкаўская сярэдняя школа Нясвіж-скага раёна”, які быў арганізаваны ў рамках праекта шостага школьнага дня па фарміраванні здаровага ладу жыцця “Покорение личных вершин”. Класныя кіраўнікі  Марыя Адамаўна Пражэнік і Таццяна Аляксандраўна Казлоўская запрасілі да ўдзелу ў сур”ёзнай гутарцы на тэму “Здаровыя дзеці – здаровая нацыя” цікавых людзей. Арцём Віктаравіч Кажэўнікаў прадстаўляў аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама, Тамара Генадзьеўна Яфімава, загадчык ФАПа вёскі Завітая, асвятляла праблему з пункту гледжання медыцыны, настаяцель царквы Святога Іаана Прадцечы айцец Генадзій закрануў духоўны аспект здароўя нацыі.

Моладзь у працэсе пазнання акаляючага свету сутыкаецца з рознымі спакусамі, і некаторыя падлеткі ў сілу сваёй цікаўнасці, часам недасведчанасці, памыляюцца. Задача дарослых – зрабіць так, каб гэтых памылак было найменш, каб дзеці прыслухоўваліся да дарослых, якія карыстаюцца аўтарытэтам. Старшакласнікі сумеснымі намаганнямі высветлілі прычыны ўзнікнення шкодных звычак і шляхі процістаяння ім. Найлепшай парадай была парада медыцынскага работніка: “Не пачынаць!”

У ходзе абмеркавання праблемы сапраўднай альтэрнатывы шкодным звычкам А.В. Кажэўнікаў прывёў як прыклад фізкультуна-спартыўную работу ў раёне. Школьнікі з задавальненнем даведаліся аб тым, што сярод нашых землякоў ёсць славутыя  спартсмены, удзельнікі і пераможцы спартакіяд і алімпіяд. Арцём Віктаравіч не толькі расказаў аб спартыўных дасягненнях раёна, але і заклікаў падлеткаў да актыўных заняткаў фізічнай культурай і  спортам. Для гэтага, зазначыў ён, створана  развітая структура спартыўных секцый і гурткоў, ёсць магчымасць наведваць басейны і спартыўныя залы. На думку А.В. Кажэўнікава, чалавек, які займаецца спортам, не пажадае губіць сваё здароўе цыгарэтай ці алкаголем. На спартыўнай пляцоўцы бавіць час значна весялей, чым дзе-небудзь ля магазіна з бутэлькай.

Айцец Генадзій выказаў меркаванне, што прычыны распаўсюджання згубных звычак варта шукаць таксама і ў ідэйна-маральнай сферы, развіцці грамадства спажыўцоў, разбурэнні традыцыйных маральных каштоўнасцей. Дзецям запомніліся яго словы, што царква асу-джае самагубцаў, і нічым не адрозніваецца ад іх п”яніца ці наркаман, які таксама губіць сваё жыццё і, апроч таго, цягне за сабой сваю сям”ю, дзяцей.

Канешне, у час абмеркавання праблемы наркаманіі, алкагалізму і курэння гучалі страшныя лічбы і факты. Але мэтай круглага стала было не запалохванне, а пошук шляхоў да ўмацавання здароўя нацыі. Вучні самі разважалі, задавалі пытанні, выказвалі асабістыя меркаванні і прыйшлі да такой думкі, што наркаманія і алкагалізм – гэта не проста медыцынскае захворванне, а сацыяльнае зло, адхіленне ў паводзінах чалавека, выкліканае прычынамі духоўна-маральнага характару.

У выніку работы круглага стала  абсалютна ўсе ўдзельнікі прагаласавалі за здаровы лад жыцця. Найлепшы выбар кожнага – словы “Я выбіраю здароўе!”

Круглы стол “Здаровыя дзеці – здаровая нацыя” – гэта яшчэ адзін крок да шчаслівай будучыні кожнага чалавека, а значыць, і да шчаслівай краіны.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.