5 чэрвеня — Дзень аховы навакольнага асяроддзя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Усім вядомы афарызм: «Прыгажосць выратуе свет». Прыхільнікі гэтага выразу заўжды ў пошуку адказу на пытанне: як гэта зрабіць? Найбольш актуальна гучыць ён для тых, чыя прафесія абавязвае сеяць «разумнае, добрае, вечнае».

Вось і задумалі педагогі ДУА «Аношкаўскі навучальна-педагагічны комплекс  дзіцячы    сад-сярэдняя школа» на чале  з  дырэктарам Т.М. Невяроўскай арганізаваць  дзейнасць  сваіх  выхаванцаў так,  каб вынікі іх працы ўвайшлі ў маленькія дзіцячыя сэрцы, распаўсюдзіліся, зрабілі жыццё чысцейшым, дабрэйшым   і святлейшым. Было прынята рашэнне добраўпарадкаваць прышкольную тэрыторыю такім чынам, каб з самага першага дня школьнага жыцця фарміраваць у навучэнцаў разуменне неабходнасці асабістага ўдзелу ў пераўтварэнні наваколля. Быў складзены і абаронены ландшафтны праект па добраўпарадкаванні тэрыторыі. У хуткім часе ля нашай установы з”явіцца вертыкальнае     азеляненне,   сад  малых архітэктурных формаў, камяністы сад.

Не засталіся ў баку ад гэтага праекта і мы, выпускнікі 2012 года Аношкаўскай школы. Усе 11 чалавек прынялі ўдзел у акцыі «Творым дабро на ўсёй зямлі», арганізаванай аддзелам адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта. Спадзяёмся, што закладзены намі ружоўнік будзе радаваць вока многія гады. Хочацца, каб гэтае пачынанне падхапілі вучні наступных выпускаў, каб паўплываць на тых, хто жыве побач, зрабіць частку зямлі пад назвай малая радзіма больш чыстай і ўтульнай.

Яркае сонца, глыбокае, яснае неба, свежае паветра… Знаходзячыся сярод усёй гэтай прыгажосці, ты як бы зліваешся з прыродай, і на душы становіцца спакойна і ўзвышана… Не хочацца пакідаць гэты цудоўны куток нашай беларускай зямлі. Пасля зносін з прыгожым выходзіш натхнёным, поўным здароўя і станоўчых эмоцый, і не азмрочваюць настрой ніякія непрыемнасці і клопаты.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.