5 мая — Дзень друку

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Імя гэтага журналіста – Канстанціна Прыёмкі – на Міншчыне ведаюць  многія. Без малога  трыццаць гадоў ён працаваў  уласным карэспандэнтам  “Мінскай праўды”  па нясвіжскай зоне. На працягу некалькіх  гадоў  узначальваў  сельгасаддзел нашай “раёнкі”.

Ён чалавек, які глыбока ведае  жыццё: пасля службы  ў арміі працаваў  на роднай Уздзеншчыне трактарыстам, камбайнерам, завочна закончыў  Навапольскі сельгастэхнікум, затым завочна – факультэт  журналістыкі БДУ. Сялянская загартоўка і тэарэтычныя веды дапамагалі яму глыбока араць  не толькі ў прамым сэнсе родную ніву, але і газетную.

Чытачы старэйшага пакалення памятаюць Канстанціна Пятровіча па яго аператыўных, цікавых матэрыялах  у раённай і абласной газетах. Яго аналітычныя артыкулы, карэспандэнцыі, нарысы заўсёды  прыцягвалі ўвагу  свежасцю думкі, глыбінёй зместу. Актуальнымі былі і яго няхітрыя  жыццёвыя гісторыі аб простых  лю-дзях, іх клопатах і надзеях. Яны друкаваліся пад  рубрыкамі “Марысіны  анекдоцікі”, “Бываліцы”. Даставалася ў “анекдоціках” і тым, хто не супраць  залезці ў  дзяржаўную кішэню, хто лайдачыць і пустазвоніць.

А яшчэ мы ведаем паважанага ветэрана-журналіста  як добрага чалавека, уважлівага, сціплага, заўсёды  гатовага прыйсці  на дапамогу . З жонкай Марыяй Іосіфаўнай яны вырасцілі  сына і дачку. Сын Сяргей закончыў факультэт журналістыкі  БДУ, жыве і працуе ў Мінску, дачка Ірына – намеснік дырэктара Нясвіжскай СШ № 3.

Васьмідзесятую вясну ў сваім жыцці Канстанцін Пятровіч, нягледзячы на тое, што часам падводзіць  здароўе, сустракае ў добрым  настроі і гаворыць: калі б давялося  ўсё пачынаць  з пачатку, то, без сумнення, пайшоў бы ў журналістыку.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.