Фестываль у Чысці

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пасёлак з такой назвай  у Маладзечанскім раёне вырас параўнальна нядаўна. Сюды з”ехаліся лепшыя ветэранскія калектывы мастацкай самадзейнасці Міншчыны на фестываль “Пераможны май”. Чатырыста ўдзельнікаў, людзі сталага ўзросту, дэманстравалі свае творчыя здольнасці. Песні, танцы, гумарэскі, яркія, разнастайныя касцюмы і цудоўны настрой гаспадарылі ў прыгожай зале Чысценскага ДК.

Удзел у абласным  свяце, якое арганізавалі работнікі ўпраўлення  культуры Мінаблвыканкама, галіновага прафсаюза і  Маладзечанскі райвыканкам, прымалі і прадстаўнікі  нашага раёна – калектывы Нясвіжскага РЦКіА “Элегія”, пад кіраўніцтвам Тамары Прыгун, выканала песню “Як бы ў лесе грыбы не радзілі”. Хор ветэранаў г. Нясвіжа “Аптымісты”, кіраўнік Ірына Латушка, прадставіў  на суд гледачоў  песню У. Будніка на словы А. Лягчылава “Шчаслівы вальсок”. Узнагародамі  абодвум калектывам былі дружныя апладысменты гледачоў. А яшчэ на выставу народнай творчасці вазілі свае рукадзельныя работы нясвіжскія ветэраны Г.І. Ярмалінская, Н.І. Карташова, А.В. Журнева, Г.П. Ланская, Т.А. Есікава, У.Ф. Ходатаў і іншыя.

На свяце выступіў лаўрэат Прэміі Прэзідэнта  Рэспублікі Беларусь “За духоўнае  адра-джэнне” Алег Сямёнаў. Варта адзначыць цудоўнае  выкананне песень нашымі  суседзямі: мужчынскай групай “Рэтра” з в. Кухчыцы Клецкага раёна,  харэаграфічным ансамблем “Тапатушкі” з Салігорска, хорам са Слуцка. Дарэчы, з апошняга горада  на выставе народнай творчасці былі надзвычай прыгожай  вышыўкі  ручнікі Наталлі Сыцько, члена Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.

Наогул, свята прайшло ў цудоўнай, сяброўскай  атмасферы і лішні раз  засведчыла, што ветэранам працы падуладна жыццёвая  энергія і цяга да творчасці. Усе калектывы,         удзельнікі выставы атрымалі дыпломы  ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама, дзяржаўнай установы “Абласны цэнтр народнай творчасці” і Маладзечанскага райвыканкама і грашовыя прэміі.

Цікавы факт. Адкрылі канцэрт харавыя калектывы Пухавіч і Мядзеля пад кіраўніцтвам лаўрэата Прэміі федэрацыі прафсаюзаў Беларусі С.С. Івановай. Яна шмат гадоў была дырыжорам Лявонавіцкага  народнага хору і шмат зрабіла для яго творчага развіцця.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.