Гісторыя і спорт — разам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З мэтай умацавання здароўя і ўцягнення моладзі ў заняткі  спортам, прапаганды здаровага  ладу жыцця сярод працуючай моладзі, кіраўніцтвам  Нацыянальнага гісторыка-культурнага  музея-запаведніка “Нясвіж” было прынята рашэнне  правесці спартыўныя спаборніцтвы з  музеем “Замкавы комплекс “Мір”.

Яны адбыліся пры садзейнічанні аддзела фізкультуры, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама на базе фізкультурна-аздараўленчага  комплекса горада Нясвіжа. Спартсмены-аматары спаборнічалі ў валейболе, міні-футболе, стральбе, дартсе, настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы і перацягванні  каната.

Упрыгожылі мерапрыемства паказальныя нумары юных гімнастак-мастачак, выхаванак Таццяны Плотнікавай. У выніку пераможцам у большасці відаў стала каманда Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” (на здымку). Яна была ўзнагароджана  граматай і кубкам.

Дзякуючы гэтаму спартыўнаму мерапрыемству была закладзена добрая традыцыя спартыўных спаборніцтваў  паміж двума буйнейшымі аб”ектамі культурнага турызму Рэспублікі Беларусь.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.