Госці з Украіны — у Нясвіжы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У аўторак наш раён наведала дэлегацыя Луганскай вобласці Украіны на чале  са старшынёй Луганскага  абласнога Савета Валерыем  Галянко.

У складзе дэлегацыі – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол  Украіны ў Рэспубліцы Беларусь  Віктар Ціханаў, намеснік старшыні  Луганскага абласнога Савета Аляксандр Астапенка і іншыя афіцыйныя асобы  Луганскай вобласці, якія прадстаўлялі яе адміністратыўную і дзелавую сферы.

Госці пабывалі ў СВК “Агракамбінат Сноў”, дзе пазнаёміліся з тым, як вырашаюцца  сельскагаспадарчыя  і сацыяльныя пытанні, наведалі аб”екты гісторыка-культурнай спадчыны Нясвіжа – гарадскую Ратушу, фарны касцёл Божага Цела, замак Радзівілаў. На афіцыйным узроўні з дэлегацыяй Луганскай вобласці  правялі сустрэчу старшыня Нясвіжскага  райвыканкама Іван Крупко, старшыня Нясвіжскага райсавета  дэпутатаў Валерый Лазюк, дэпутат Мінскага абласнога Савета  дэпутатаў, старшыня СВК  “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман.

Суправаджала гасцей старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Святлана Герасімовіч.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.