Малая радзіма вачамі мастака

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Вялікая, чыстая і святая любоў да Радзімы, да маці, якая поўніла і поўніць душу мастака, — вось што перш за ўсё прыцягвае нас да карцін Яўгена Ждана, вось чым уражваюць і зачароўваюць нас яго творы.

Яўген Іванавіч Ждан нарадзіўся ў 1937 годзе ў вёсцы Тарэйкі ў сялянскай хаце з іконамі ў куце. З самага маленства хлопчык быў незвычайны. Штораніцы ён распавядаў родным свае прарочыя сны, пра музыку званоў, якую сасніў…

Маці гадавала хлопчыка адна. Павітуха сказала ёй, што сэнс яе жыцця — у сыне, што давядзецца зведаць ёй нямала гора. Аднак і абнадзеіла, што з часам усе турботы, пакуты адыдуць далёка на задні план. Так яно і адбылося…

Яўген Іванавіч Ждан праславіў сваю маці і родную вёску Тарэйкі на ўвесь свет. Ён вядомы як жывапісец, графік, мастак-дэкаратар, афарміцель шматлікіх святочных канцэртаў…

У дзяцінстве мастак вельмі захапляўся прыродай. І менавіта прыгожы родны кут знайшоў свой адбітак у яго ранняй творчасці. Родныя вельмі ганарыліся таленавітым юнаком. Асаб-ліва бабуля Ганна, якая хадзіла па вёсцы з яго малюнкамі і ўсім паказвала іх.

Талент Яўгена Ждана-партрэтыста відавочны. Яго партрэты вылучаюцца багаццем вобразаў, фарбаў, неабмежаванай фантазіяй. Гэта тычыцца ў першыю чаргу аўтапартрэтаў. Ён задумаў напісаць іх ажно 12 (у адпаведнасці з месяцамі года).

Мастак ніколі не забываў ні маці, ні сваіх родных, ні родныя Тарэйкі. Усё гэта знайшло ўвасабленне ў яго карцінах. Нават калі Яўген Іванавіч знахо-дзіўся ў Індыі, сярод дзівосаў экзатычнай прыроды, у бязмежным Акіяне Сусвету яму бачылася бацькоўская хата, падворак, стагі сена, старыя дзверы пры плоце. І гэта заўсёды з ім…

У найбольш мяккім, кранальным ключы выканана серыя партрэтаў маці ў розныя гады яе жыцця. Народжаны на палатне вобраз маці, сумны і светлы, просты і ўзвышаны, кранае самыя патаемныя пачуцці, якія мы адчуваем да родных («Тарэйкаўская мадонна», «Юнацтва маёй маці»).

Дзяцінства мастака прыпала на цяжкія ваенныя гады. З усіх падзей асабліва запомнілася адна. Жыхары вёскі Тарэйкі прасілі ў Божай Маці наблізіць канец вайны. Для гэтага, паводле легенды, жанчынам неабходна было за адну ноч вырваць лён, абабіць, патрапаць, спрасці, выткаць палатно і вышыць ручнік на крыж, які ў гэту ж ноч павінны былі змайстраваць мужчыны і паставіць на скрыжаванні дарог, просячы заступніцтва ад бяды ў Божай Маці. Усё гэта знайшло ўвасабленне ў карціне «Тарэйкаўская Боская Маці».

Даўно ўжо не стала маці мастака, ды і ад роднай хаты нічога не засталося. Але ўвесь час Яўгена Ждана цягне туды. Пастаяць на родным месцы, «уявіць» хату, паглядзець на гэта «раскіданае гняздо». Толькі тры дрэвы стаяць на месцы старой вёскі, як успамін аб колішнім гасцінцы (карціны «Раскіданае гняздо», «Подых навальніцы», «Мой родны кут»).

Сваімі карцінамі Яўген Ждан пра-славіў родную зямлю. У самой вёсцы Сноў мастак стварыў карцінную галерэю, а таксама Славянскі культурна-асветніцкі цэнтр. Яшчэ мастак падарыў больш за 40 сваіх работ Нясвіж-скаму гісторыка-краязнаўчаму музею. «Навошта карціны будуць пыліцца ў запасніках? — мяркуе ён. — Няхай людзі прыходзяць глядзець на творы і тым самым далучаюцца да мастацтва».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.