На сянаж і сена

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На здымку: механізатар Іван Мікалаевіч Антановіч з ААТ “Новае жыццё” працуе  на падборцы  правяленай травяной  масы, якая паступае  ў сянажную траншэю. За дзень вызваляе 57 і болей гектараў плошчы

У гаспадарках раёна поўным ходам ідзе  нарыхтоўка кармоў з траў першага ўкосу. Па стане  на 24 мая скошана 3126 га, што  складае 24 % ад неабходнага. Найбольшыя плошчы – у СВК “Агракамбінат Сноў” (956 га, або 65 %), у СВК “Гарадзея” (500 га, або 66 %), у ААТ “Новае жыццё” (464 га, або 42 %). Дзённая  прыбаўка складае па раёне  628 га.

Убрана траў першага ўкосу 1888 га, што складае 60 % ад скошанага. У тым ліку 80 % убралі ў СВК “Гарадзея”, 73 % – у СВК  “Агракамбінат Сноў”.

Усяго ў сельгаспрадпрыемствах нарыхтавана 12706 т сенажу, у тым ліку 4655 т – у “Снове”, 2800 т – у “Гарадзеі”, 1606 т – у “Новым жыцці”. Дзённая прыбаўка на закладцы сенажу складае ў раёне 3891 т.

Ёсць таксама 108 тон сена: 55 т  назапасілі ў ААТ «17 верасня», астатняе – у “Новым жыцці”.

На адну ўмоўную галаву жывёлы  нарыхтавана па 0,89 ц кармавых адзінак. Найбольш – у “Снове” (1,71 ц), у “Новым жыцці” (1,69 ц), у “Гарадзеі” (1,56 ц). Услед па гэтым паказчыку ідуць ААТ “17 верасня” (0,92 ц к.адз.), ДП “ЭБ “Свеклавічная” (0,90 ц), ААТ “Юшавічы” (0,77 ц), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (0,75 ц).

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.