Незвычайны падарунак

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую пятніцу ў Нясвіжы  прайшоў  завяршальны этап Дзён культуры Баліварыянскай Рэспублікі  Венесуэла ў Беларусі.

Пачаўся ён з сустрэчы дэлегацыі сяброўскай краіны  на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным  паслом  Амерыга Дзіасам Нуньесам каля гарадской  ратушы (на здымку 1). Гасцей сустрэла  кіраўніцтва раёна, а стылізаваныя  “князі Радзівілы”  запрасілі іх наведаць Ратушу. Пасля гэтага  дэлегацыя  Баліварыянскай Рэспублікі  Венесуэла  пазнаёмілася  з іншымі  славутасцямі Нясвіжа і атрымала ўяўленне  аб жыцці нашага  горада і раёна.

У другой палове дня  святочныя мерапрыемствы  працягнуліся  ў РЦКіА, дзе  Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Амерыга Дзіас Нуньес урачыста  адкрыў выставу фотаздымкаў, якія ілюструюць  культурныя  традыцыі такога  своеасаблівага рэгіёна  Венесуэлы, як Чуао на  ўзбярэжжы Карыбскага мора  ў штаце  Арагуа.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.