Нясвіж наведалі прэс-сакратары

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні Нясвіжчыну наведала група прэс-сакратароў вышэйшых дзяржаўных органаў кіравання. На пачатку візіту ў райвыканкаме  адбылася сустрэча з кіраўніцтвам  раёна. Старшыня райвыканкама  Іван Крупко  і яго намеснік Аляксандр Майсеня  азнаёмілі гасцей з накірункамі руху і дасягненнямі  сацыяльна-эканамічнага  комплексу раёна. Далей госці пазнаёміліся  з гісторыка-культурнай спадчынай рэгіёна, наведалі адно  з буйнейшых у рэспубліцы сельгаспрадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу – СВК “Агракамбінат Сноў”.

На падвядзенні вынікаў работы ў Нясвіжскім раёне  арганізатар паездкі, прэс-сакратар  старшыні  Мінаблвыканкама Галіна Трафіменка падзякавала кіраўніку агракамбіната “Сноў” Мікалаю Радаману за цікавае знаёмства з прадпрыемствам, адзначыла станоўчыя тэндэнцыі  ў сельскагаспадарчай галіне раёна, выказала ўдзячнасць райвыканкаму за незабыўнае знаёмства з жамчужынай беларускай культуры – Нясвіжам.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.