Нясвіж наведалі прэс-сакратары

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні Нясвіжчыну наведала група прэс-сакратароў вышэйшых дзяржаўных органаў кіравання. На пачатку візіту ў райвыканкаме адбылася сустрэча з кіраўніцтвам раёна. Старшыня райвыканкама Іван Крупко і яго намеснік Аляксандр Майсеня азнаёмілі гасцей з накірункамі руху і дасягненнямі сацыяльна-эканамічнага комплексу раёна. Далей госці пазнаёміліся з гісторыка-культурнай спадчынай рэгіёна, наведалі адно з буйнейшых у рэспубліцы сельгаспрадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу – СВК “Агракамбінат Сноў”.

На падвядзенні вынікаў работы ў Нясвіжскім раёне арганізатар паездкі, прэс-сакратар старшыні Мінаблвыканкама Галіна Трафіменка падзякавала кіраўніку агракамбіната “Сноў” Мікалаю Радаману за цікавае знаёмства з прадпрыемствам, адзначыла станоўчыя тэндэнцыі ў сельскагаспадарчай галіне раёна, выказала ўдзячнасць райвыканкаму за незабыўнае знаёмства з жамчужынай беларускай культуры – Нясвіжам.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.