Піца з нясвіжскім смакам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У панядзелак, 30 красавіка, гасцінна сустрэла першых наведвальнікаў новая ўстанова грамадскага харчавання, размешчаная па вуліцы Савецкай,    5/1, у Нясвіжы. І на гэты раз работнікі  рай-спажыўкааперацыі не парушылі традыцыі і запрасілі  на ўрачыстае адкрыццё аб”екта  кіраўніцтва абл-спажыўкааперацыі і Нясвіжскага райвыканкама.

– Няхай гэта піцэрыя дагодзіць і гасцям, і жыхарам горада, стане лепшай у шэрагу падобных  і прынясе прыбытак вашаму прадпрыемству, – сказаў  старшыня райвыканкама Іван Крупко, звяртаючыся да калектыву райспажыўтаварыства, запрошанага на ўрачыстасць.

Як адзначыла выконваючая абавязкі  старшыні Нясвіжскага  райспажыўтаварыства Антаніна Васілеў-ская, да адкрыцця піцэрыі “Нясвіжскі  смак”  падштурхнула тое, што  наш горад стаў культурнай сталіцай  Беларусі 2012 года. Для  задавальнення ўзросшага попыту на паслугі грамадскага харчавання  і была ад-крыта гэта кропка.

Многія несвіжане памятаюць, што ў гэтым будынку раней мясціўся прамысловы магазін. Для адкрыцця піцэрыі тут была праведзена  рэканструкцыя за кошт уласных сродкаў райспажыўтаварыства.  Набыта новае тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне,  мэбля.

– Мы прапануем  наведвальнікам  багаты асартымент розных відаў піцы, кактэйляў, кандытарскіх  вырабаў  уласнай вытворчасці.  Бу-дзем старацца,  каб наша піца  па памерах і смаку была даспадобы і дарослым, і дзецям, – дадала Антаніна Васільеўна. – Прымальнай будзе і цана.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.