Піца з нясвіжскім смакам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У панядзелак, 30 красавіка, гасцінна сустрэла першых наведвальнікаў новая ўстанова грамадскага харчавання, размешчаная па вуліцы Савецкай, 5/1, у Нясвіжы. І на гэты раз работнікі райспажыўкааперацыі не парушылі традыцыі і запрасілі на ўрачыстае адкрыццё аб”екта кіраўніцтва абл-спажыўкааперацыі і Нясвіжскага райвыканкама.

– Няхай гэта піцэрыя дагодзіць і гасцям, і жыхарам горада, стане лепшай у шэрагу падобных і прынясе прыбытак вашаму прадпрыемству, – сказаў старшыня райвыканкама Іван Крупко, звяртаючыся да калектыву райспажыўтаварыства, запрошанага на ўрачыстасць.

Як адзначыла выконваючая абавязкі старшыні Нясвіжскага райспажыўтаварыства Антаніна Васілеў-ская, да адкрыцця піцэрыі “Нясвіжскі смак” падштурхнула тое, што наш горад стаў культурнай сталіцай Беларусі 2012 года. Для задавальнення ўзросшага попыту на паслугі грамадскага харчавання і была ад-крыта гэта кропка.

Многія несвіжане памятаюць, што ў гэтым будынку раней мясціўся прамысловы магазін. Для адкрыцця піцэрыі тут была праведзена рэканструкцыя за кошт уласных сродкаў райспажыўтаварыства. Набыта новае тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне, мэбля.

– Мы прапануем наведвальнікам багаты асартымент розных відаў піцы, кактэйляў, кандытарскіх вырабаў уласнай вытворчасці. Будзем старацца, каб наша піца па памерах і смаку была даспадобы і дарослым, і дзецям, – дадала Антаніна Васільеўна. – Прымальнай будзе і цана.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.