Помнік для героя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ураджэнец Сцерлітамакскага раёна Башкірыі Андрэй Елізаравіч  Глушкоў з 1941 года лічыўся  прапаўшым без вестак у час баёў на тэрыторыі Беларусі. Пры забудове мінулай вясной  мікрараёна  Паўночнага ў Нясвіжы астанкі  чырвонаармейца былі знойдзены і ў чэрвені  2011 года ўрачыста перапахаваны на грамадзянскіх могілках вёскі Мікулічы. І вось напярэдадні  сёлетняга Дня Перамогі на яго магіле  быў усталяваны помнік з граніту.

Невядомасць на вайне – горшая доля. Салдат знік са спісу жывых на сем доўгіх дзесяцігоддзяў. Летась пошукавая  група 52 асобнага спецыя-лізаванага  пошукавага батальёна Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пры  абследаванні ўчастка знайшла астанкі салдата, яго зброю, рэчы і медальён, у якім  знаходзіўся  лісток паперы. Ад часу чарнілы размыліся, але  ў вышукальнікаў  атрымалася прачытаць  імя загінуўшага чырвонаармейца: радавы Андрэй Елізаравіч Глушкоў, 1921 года  нараджэння, ураджэнец Сцерлітамакскага  раёна Башкірыі. У супрацоўнікаў Упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў атрымалася знайсці ў Башкірыі  сваяка байца – пляменніка Леаніда  Цімафеевіча. Праз сем дзесяцігоддзяў  нашчадкі салдата даведаліся, што  Андрэй Елізаравіч Глушкоў героем загінуў у баі, абараняючы беларускі горад.

Каб увекавечыць памяць абаронцы Нясвіжа, па ініцыятыве  ідэалагічнага аддзела раённага выканаўчага камітэта і Нясвіжскага сельскага выканаўчага камітэта на магіле чырвонаармейца Глушкова быў  усталяваны помнік. Удзел у мітынгу, прымеркаваным да адкрыцця помніка, прынялі кіраўніцтва раёна на чале са  старшынёй райвыканама Іванам  Крупко, вайскоўцы Нясвіжскага ка-місарыята, прадстаўнікі раённага Савета ветэранаў, а таксама працоўных  калектываў прадпрыемстваў і арганізацый  раёна, навучэнцы Нясвіжскай гімназіі.

Фотография 2

Як падкрэсліў у сваім звароце да прысутных  старшыня райвыканкама Іван Крупко, праходзіць час, змяняецца ўклад жыцця, але непарушнай застаецца  памяць аб мужнасці і гераізме  франтавікоў. Шэрагі жывых сведак тых страшных падзей з кожным годам  радзеюць, але нагадваць пра Вялікую  Айчынную вайну будуць помнікі і абеліскі. Кіраўнік раёна таксама выказаў  спадзяванне, што памяць аб салдацкім подзвігу  будзе вечна жыць у сэрцах падрастаючага пакалення.

Сродкі на помнік герою-салдату  выделілі ДСГУ “Нясвіжская сортавы-прабавальная станцыя”, Нясвіжскі філіял  Дзяржплемпрадпрыемства, РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”,  ЗАТ ” Нясвіж-скае Аграпрамэнерга” і Нясвіжскі філіял  ВРУП “Старобінскі торфабрыкетны завод”, а таксама прадпрымальнікі раёна: Вячаслаў Корсак, Станіслаў Доўнар, Таццяна Пражэнік, Іван Кулеш і Юрый Макарэвіч. Яны палічылі  сваім святым абавязкам паўдзельнічаць у справе ўвекавечвання памяці байца. Так, на думку дырэктара ААТ “Кулеш-будкам” Івана Куляша, той народ, які памятае сваю гісторыю, шануе мінулае, мае і будучыню. А салдаты Вялікай Айчыннай працягваюць  і сёння вяртацца з вайны, хаця б імёнамі са сваіх медальёнаў. І кожнае такое вяртанне пакідае ў душах цяперашніх пакаленняў глыбокі след. Ні адзін салдат, які аддаў жыццё за Радзіму, не павінен  застацца забытым.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.