ПРАПАЎ БЕЗ ВЕСТАК

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прысвячаецца памяці

Антона Антонавіча Аксяневіча

З вайны сустрэлі мацяркі сыноў…

А мой дзядуля знік у страшным змроку.

Прапаў без вестак, не дайшоў дамоў

Да двух дачок з ваеннага здалёку.

Казалі, што дайшоў ён да Берліна,

Бясстрашным быў, ірваўся ўсё у бой,

З агню ён выхваціў маленькага румына,

Ад кулі немку засланіў сабой.

Паранены ў плячо, ляжаў ў шпіталі,

Ды не хацеў лячыцца ані дня.

Пакінуў медсанбат не з-за медалі,

Пісаў пісьмо: «Вайна, брат – не гульня!»

Яшчэ было пісьмо: «Чакайце, дзеткі,

Нясу вам перамогу на штыку!»

I кожны дзень дачка збірала кветкі,

Каб уручыць татуську у руку.

А потым злы канверт:

«Прапаў без вестак…”,

Надзею у дзіцяці адабраў.

I невядома, дзе ён – той палетак,

Дзе дзед мой з перамогаю канаў.

Там не знайсці дагледжанай магілкі

Сярод бяроз маўклівае сям”і,

А толькі ёсць імя на абеліску,

Які байцам паставілі ў гаі.

Прайшлі гады… Дзяцей вучыць у школе

Спачатку стала мама, потым я,

Расказваць ім аб горы і нядолі,

Якія у сабе нясе вайна.

I кожны раз, чытаючы на ўроку:

“… З вайны сустрэлі мацяркі сыноў…”

Я бачу вобраз дзеда, бы здалёку,

Яго успамінаю зноў і зноў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.