Скарбонка нацыянальнай спадчыны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На свята да несвіжан прыбылі пачэсныя госці – памочнік Прэзідэнта – галоўны інспектар  па Мінскай вобласці Мікалай Іванчанка (другі злева) і начальнік упраўлення культуры Мінаблвыканкама Анатоль Акушэвіч (першы злева). На  здымку яны – з намес-нікам старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандрам Майсенем і з адной з прадстаўніц Нясвіжчыны Аленай Івахнінай, членам Беларускага саюза майстроў.

У суботу ў цэнтры Нясвіжа адшумела, адзвінела, адспявала абласное свята  народнай творчасці, якое ўвабрала ў сябе адразу  тры фестывалі-конкурсы – IV абласны фестываль  народнай музыкі “Грай, гармонік”; V абласное свята-конкурс майстроў салома-пляцення “Саламяныя  дзівосы” і абласны фестываль  фальклорнага мастацтва з удзелам  гасцей з Брэстчыны “Фальклорная талака”.

Аб маштабах мерапрыемства і вялікай  конкурснай канкурэнцыі гаворыць той факт, што  наш горад прыняў 800 гасцей, якія ўдзельнічалі ў “Нясвіжкім фэсце”. Радуе, што 7-ю дыпломамі былі адзначаны  майстры і музыканты Нясвіжчыны.

Так, лепшым вучнем  на V абласным свяце-конкурсе майстроў саломапляцення “Саламяныя дзівосы”  была прызнана навучэнка Нясвіжскай гімназіі Дар”я Бутрымовіч. Дыплом пераможцы ў намінацыі “За лепшы  саламяны посуд”  атрымала  несвіжанка, член Беларускага саюза майстроў,  Алена Хоміч. Дыпломы 2-й ступені ў розных намінацыях – у Веры Мацневай і Алены Івахнінай.

Дарэчы, саламяныя шэдэўры, якія былі  створаны залатымі рукамі  народных умельцаў прама на свяце, застануцца на Нясвіжскай зямлі і стануць першымі экспанатамі  музея саломапляцення раённага Цэнтра народнай творчасці.

Дыплом ІІ ступені у конкурсе  прыпевачнікаў, што праходзіў у рамках IV абласнога фестывалю народнай музыкі “Грай, гармонік”, – у сямейнага дуэта бабулі і ўнучкі Ірыны Шчурскай і Юліі Івашка.

Яшчэ адзін  Дыплом ІІ ступені – ва ўзорнага ансамбля  гарманістаў “Аношкаўскія музыкі” Аношкаўскай ДШМ (кіраўнік  Аляксей Андросік). Дыплом І ступені  атрымаў народны  інструментальны ансамбль  “Нясвіжскія лыжкары” Нясвіжскага РЦКіА (кіраўнік Уладзімір Сухавей).

Разам з імі Дыпломамі І ступені адзначаны народны ансамбль народнай музыкі “Тутэйшыя”  Сароцкага СДК Любанскага раёна і  выканаўца  на драўляных  духавых інструментах  з Маладзечанскага раёна Сяргей Ярук.

Гран-пры фестывалю “Грай, гармонік” – у народнай музычнай капэлы “Ігуменскія крыніцы” выкладчыкаў Чэрвенскай ДШМ.

Усяго ж у IV абласным фестывалі  народнай музыкі “Грай, гармонік” удзель-нічалі 22 аматарскія калектывы і выканаўцы на народных інструментах.

Выдатным упрыгажэннем “Нясвіж-скага фэсту” сталі канцэртныя праграмы гасцей – народнага ансамбля народнай песні “Асалода” ПК ААТ “БелСолад” г. Іванава Брэсцкай вобласці,  музычнай капэлы беларускіх народных духавых інструментаў “Гуды” імя У. Грома  Беларускага дзяржаўнага  ўніверсітэта культуры  і мастацтва і дзяржаўнага ансамбля  танца, музыкі і песні “Белыя росы” Гродзенскай абласной філармоніі.

Апошні, дарэчы,  выклікаў асаблівае захапленне гледачоў сваімі заліхвацкімі  казачымі і цыганскімі танцамі, якія былі выкананы гэтак жа віртуёзна, як і свае, беларускія.

Завяршылася абласное свята  народнай творчасці “Нясвіжскі фэст” танцавальнай праграмай з удзелам  рок-гурта “Замкавая гара” Капыльскага  РЦК і народнага ансамбля “Млечны  шлях” Нясвіжскага РЦКіА.

(Працяг тэмы – ў наступным нумары.)

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.