СУМЛЕННА ЖЫВУ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Светлай памяці маіх родных –

бацькі, маці, брата

Бацька мой – палітрук. I падпольшчыца – маці.

Партызаны-заслонаўцы – брат і сястра.

Я прасіўся ў атрад, ды сказалі дзіцяці,

Каб на печы падрос, ваяваць – не пара.

На вайне яны, бацька і брат, засталіся,

На кладах і пакутніца маці ляжыць.

Хоць і цяжка бывае – плячэй не схіляю,

Хоць і цяжка бывае – сумленна жыву.

Не люблю, калі сеюць і жнуць на паперы,

Не люблю, калі дзеляць зямлю, як пірог,

Не люблю, калі – ў Бога з дзяцінства не вераць,

А прыходзяць у храм да Яго, каб памог.

Я адпрэчваю слабасць, сумненні і горыч,

Я трываю і ў мірным жыцці, як салдат,

Бо заўсёды са мною вы крочыце поруч,

Дарагія матуля, і бацька, і брат.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.