Сямнаццатае імгненне мастацкай вясны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Многія несвіжане  пагодзяцца з тым, што сапраўдная вясна ў наш горад  прыходзіць разам з “Музамі Нясвіжа”, славутым святам мастацтваў, якое разам з водарам бэзу прыносіць з сабой гукі музыкі, фарбы карцін і новыя для нас  тэатральныя пастаноўкі.

Вось і сёлета ХVII “Музы Нясвіжа”, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, пачаліся са спектакля Беларускага акадэмічнага  музычнага тэатра “Мая жонка – ілгуння” па п”есе Мэйё і Энэкена (фота 2, 3). Поўная гумару і  камічных сітуацый пастаноўка прайшла з вялікім  поспехам –  зала гарачымі воплескамі доўга не адпускала сталічных артыстаў са сцэны, дзякуючы ім за выдатную акцёрскую ігру і цудоўныя спевы. Ды і змест спектакля, на першы погляд, такога лёгкага і камічнага, прымушаў задумацца аб зусім  не смешных рэчах – паталагічнай рэўнасці  і хлусні, якая, як  снежны ком, усё расце і, у рэшце рэшт, засыпае з галавой тых, хто яе спарадзіў.

Вядома, у спектаклі усё скончылася добра, героі знайшлі  паразуменне і даравалі адно аднаму памылкі, а гледачы атрымалі  вялікую асалоду ад сустрэчы адразу з дзвюма  музамі – тэатральнай і  музычнай.

Другі дзень нясвіжскага  свята мастацтваў быў вельмі багатым на падзеі. Так, у першай яго палове  ў цэнтральнай раённай бібліятэцы вы-ступіў з канцэртам “Музыка беларускіх сядзібаў” ансамбль салістаў  на драўляных духавых інструментах  пад кіраўніцтвам дацэнта Івана Брычыкава, а пасля пачалася  навукова-практычная канферэнцыя на тэму “Нясвіж – мастацкая сталіца Беларусі”, якую вяла доктар мастацтвазнаўства прафесар Вольга Да-дзіёмава (фота 4). Гэта канферэнцыя стала яшчэ адным лёсавызначальным крокам у асваенні багаццяў айчыннага мастацтва і захаванні іх для  нашчадкаў. Вынікі сваіх даследаванняў  прадставілі не толькі вучоныя-музыказнаўцы, але і даследчыкі нясвіжскай архітэктурнай спадчыны, быту людзей XVI-XVIII стагоддзяў, іншых сфер, якія не былі дагэтуль вядомыя.  Усё гэта адлюстравана ў кнізе “Нясвіж – мастацкая сталіца Беларусі”, якая і была  прэзентавана на канферэнцыі.

Дарэчы, правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі – гэта спецыфіка менавіта нашага, нясвіж-скага  свята мастацтваў (раней – фестывалю). Яго мастацкі кіраўнік, народны артыст Беларусі, лаўрэат  Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, кавалер ордэна Францыска Скарыны, прафесар Міхаіл Фінберг адзначыў, што «менавіта  навука дазваляе нам знаёміць слухачоў з музычнымі здабыткамі мінулых стагоддзяў, стварае  канцэпцыйную базу ўсіх праграм, і, канешне, разгортваецца  ў грунтоўных дакладах на навуковых форумах».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.