Ваяваў на розных франтах

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Шаснаццацігадовым юнаком Іван Дасько  прыехаў у Ленінград, каб вывучыцца  на будаўніка. Але яму  не суджана было закончыць  вучы-лішча і ажыццявіць  сваю  мару. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Разгарнуліся баі і пад Ленінградам. Навучэнцы  будавалі ўмацаванні, рылі траншэі. А потым – блакада, голад, холад. Іван Дасько  ўспамінае, што не мог хадзіць, быццам свінцом наліваліся ногі.  З цяжкасцю падымаўся на трэці паверх  інтэрната.

У лютым 1942 года  навучэнцаў, якія засталіся ў жывых, эвакуіравалі з Ленінграда ў Свярдлоўскую  вобласць. Там два месяцы Іван Дасько  праляжаў у бальніцы, а потым  яго прызвалі ў рады  Чырвонай Арміі. Прайшоў камісію і быў  залічаны курсантам  у мінамётную  школу. Пасля яе заканчэння быў накіраваны ў 504-ы асобны  Гвардзейскі дывізіён.  Пры-значылі камандзірам артылерый-скай  устаноўкі, а са жніўня  1942 года – камандзірам легендарнай “кацюшы”.

За мінамётчыкамі “палявалі” нямецкія самалёты, разведчыкі, артылерысты. Але  “кацюшы” былі няўлоўнымі. Яны з”яўляліся  на ўчастках, дзе рыхтавалася  наступленне войск. Давалі  некалькі залпаў і хутка мянялі пазіцыю.

Іван Дасько ваяваў  на розных франтах. Быў на 4  Украінскім, на 2 Прыбалтыйскім, а ў маі 1944 года – на Ленінградскім. Потым дывізіён, у якім служыў, адправілі на Далёкі Усход. Ён увайшоў у састаў Забайкальскага фронту і  ўдзельнічаў у пера-адоленні  бязводных стэпаў Манголіі, у  фарсіраванні горнага  хрыбта    Вялікага Хінгана.

– Нам даводзілася  за суткі мяняць дзве-тры пазіцыі, – прыгадвае Іван Дзмітрыевіч. – Паспявалі закапаць  у зямлю дзве  аўтамашыны і бое-прыпасы. А ў разліку  было ўсяго  дванаццаць чалавек. Працавалі па 16-18 гадзін. Засыналі на хаду…

У баях гартаваліся людзі, мужнелі. Аднойчы разведка  артды-візіёна трапіла ў акружэнне японцаў. Загінулі ўсе. Дывізіён заняў кругавую абарону і адбіў  шалёныя атакі самураяў. Не страцілі ні адной устаноўкі да прыходу падмацавання…

Сяржант  І.Д. Дасько  мае шэсць падзяк Вярхоўнага  Галоўнакамандуючага. Ён узнагароджаны медалямі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, “За перамогу над Германіяй у вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, “За  перамогу над Японіяй”. У гонар 40-годдзя Перамогі ветэрану вайны ўручаны ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені…


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.