З высокай выпрацоўкай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Закончыўшы 14 мая сяўбу  кукурузы, механізатары  ААТ “Новае жыццё” ў гэты ж дзень пачалі нарыхтоўку кармоў.

Кукуруза – культура цёплалюбівая, таму і  высяваецца апошняй. А вось астатнія яравыя сеяліся  значна раней, згодна з  тэхналагічнымі патрабаваннямі. Цукровыя буракі, напрыклад,  закончылі 30 красавіка.

Першымі да веснавых палявых работ  прыступілі механізатары  Міхаіл Гукала, Мікалай Акулік і Мікалай  Грудзіна, якія падкормлівалі  азі-мыя збожжавыя КАСам. Кожны апрацоўваў за дзень  па 70-80 га пры норме 35 га. Па травах хлорысты калій унеслі  восенню. А вясной карбамідам іх падкармілі Сяргей Яраш, Уладзімір  Андросік і Алег Яраш. Летась  залужылі  120 гектараў пераўвільготненых зямель,  засеяўшы іх сумессю злакаў – аўсяніцай лугавой, цімафееўкай і яжой зборнай. Сёлета збяруць там першы ўраджай  травяной масы.

Яравы клін складае  ў гаспадарцы 1805 га. На закрыцці  вільгаці ў глебе працавала пяць агрэгатаў.

– 55-60 гектараў у дзень культываваў на магутным  МТЗ-3022  у агрэгаце з КПН-8 механізатар  Дзмітрый Юрашчык (на фотааўт.), – расказаў  галоўны аграном  сельгаспрадпрыемства Міхаіл Канановіч. – А ўслед  на падрыхтоўцы глебы  да сяўбы з АКШ ішлі Мікалай Пасадскі, Дзмітрый Смірноў і Аляксандр Пабудзей.

Глебу як след заправілі ўдабрэннямі. Хлорысты калій, як і патрабуецца, унеслі  з восені. Восенню ж унеслі  арганіку пад цукровыя буракі, а таксама пад іх  і ячмень – фосфарныя тукі. Зааралі. Вясной участкі, адведзеныя  пад ячмень, атрымалі  карбамід, пад буракі – комплексныя мінеральныя ўдабрэнні, а таксама карбамід і сульфат амонію. Кукуруза  атрымала карбамід, лён – АФК, прызначаны  іменна для гэтай культуры.

На сяўбе збожжавых былі  заняты вопытныя  сеяльшчыкі Віктар Буйко на трактары “Фендт” з сеялкай “Турба Дрыл” і Юрый Ханцэвіч на МТЗ-3022 з сеялкай “Бярэсце”. 655 га ячменю яны пасеялі за 10 дзён.

Асабліва адзначыў  галоўны аграном механізатара  Івана Антано-віча, якому даручана была сяўба цукровых буракоў. На трактары МТЗ-82  ён адзін “закрыў” усю 350-гектарную плошчу.

– На бурачным полі ён не першы год, – падкрэсліў Міхаіл Канановіч. – Талковы механізатар, якому можна даверыць  самую адказную работу.

Віктар Баргулёў сеяў лён. А вось на кукурузным  палетку шчыравалі Адам Банеўскі, які сеяў яе  на зерне, і  Аляксандр Смірноў (сеяў  на сілас). Удваіх яны заносілі на  свой рахунак штодзённа 40-45 гектараў. Сёлета ў  гаспадарцы значна расшырыўся  набор сартоў “каралевы палёў” на зерне.  Калі летась вырошчвалі  толькі “нярысу” і “дэльфін”, то цяпер, акрамя іх, – “стэсі”, “рыкардзініё” і “фабрыгас”.

Каб вырасціць добры ўраджай  сельгаскультур, механізатары старанна даглядаюць  пасевы на працягу ўсяго перыяду вегетацыі. Азімыя прапалолі гербіцыдамі, двойчы апрацавалі ратардантамі і фунгіцыдамі. Праведзена хімпраполка цукровых буракоў, ячменю, кукурузы.

Гарачы час вясновай пасяўной  закончыўся. Пачалася  новая кампанія – нарыхтоўка кармоў. Першымі касілкі вывелі на сенажаці Дзмітрый  Юрашчык, Уладзімір Андросік, Сергей Абрамовіч. Затым да іх далучыліся Аляксандр Пабудзей і Аляксандр Смірноў. З варушылкамі выйшлі  правяльваць  траву Віктар Баргулёў  і Сяргей Дубрава. Падборшчыкі даручаны Івану Антановічу і Віктару Карачуну.

Старыя сянажныя траншэі  прыве-дзены ў парадак. Закладку ж пачнуць у дзве новыя, пабудаваныя сёлета  каля новай фермы “Жанкавічы”.

Для назапашвання сена  па новай тэхналогіі – у рулонах, загорнутых у плёнку – таварыства набыло прэс “Тарнада”. На ім будзе працаваць Дзмітрый Смірноў.

На зімоўку жывёлы неабходна нарыхтаваць 17040 тон сенажу, 20500 тон сіласу, 360 тон сена (у тым ліку 60 т – для ўласных гаспадарак  вяскоўцаў). Аб”ёмы ў параўнанні  з мінулым годам узраслі.  Таму працаваць даводзіцца  яшчэ болей.

Каб прадукцыйнасць  працы была высокай,  механізатараў два разы ў дзень кормяць у полі смачнымі гарачымі абедамі.  На сяўбе, хто пачынаў  яе з шасці раніцы, давалі яшчэ і сняданак. Повары Аношкаўскай сталовай  даўно славяцца  сваімі стравамі. Яны з задавальненнем  уносяць свой уклад у агульную  справу – зрабіць усё, каб у гаспадарцы павялічылася вытворчасць прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.