Завяршаецца першы ўкос

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На здымку: на полі каля вёскі Студзёнкі шчыруе механізатар Анатоль Чыркун. На трактары МТЗ-1221 з касілкай КДН-31 ён скошвае ад 15 да 20 гектараў у дзень, працуе акуратна і адказна

Падыходзіць да завяршэння першы ўкос траў у СВК “Гарадзея”. Па стане на ўчарашні дзень, 31 мая, у гаспадарцы  было скошана 710 гектараў, заставалася ўбраць 43.

Нарыхтавана 5410 тон сенажу (у тым ліку запрасавана ў рулоны 150 тон), 65 тон сена. Заданне на бягучы год – 7000 тон сенажу, але гаспадарка будзе нарыхтоўваць для сваіх патрэб намнога больш.

З 512 гектараў шматгадовых траў у СВК “Гарадзея” 174 гектары займаюць злакавыя, другую – большую частку – люцэрна.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.