Дарогі “Аптыміста”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

«Только песня остаётся с человеком,

Песня – верный друг твой навсегда». Гэтыя словы з вядомай песні С. Астроўскага могуць  стаць своеасаблівым дэвізам жыцця многіх  удзельнікаў хору ветэранаў працы  г. Нясвіжа “Аптыміст” РЦК і А, якім кіруе няўрымслівы, адданы сваёй справе чалавек – Ірына Казіміраўна Латушка.

Дапамагла песня знайсці сваіх  слухачоў  удзельнікам хору і на гэты раз.  23 сакавіка яны наведалі  з канцэртнай праграмай Рэспубліканскі шпіталь для ветэранаў вайны і працы імя П.М. Машэрава, што знаходзіцца ў Бараўлянах.

Сваё выступленне самадзейныя артысты прысвяцілі  25-годдзю  ветэранскага руху. Сустрэча ветэранаў  пакінула незабыўнае ўражанне. Атрымалася так, што  зусім нечакана многія сустрэлі сваіх знаёмых, з якімі праходзілі лячэнне ў шпіталі раней. Можа, пагэтаму ў сваё выступленне  артысты ўклалі самыя лепшыя пачуцці, усю цеплыню свайго сэрца. Многія нумары былі  прысвечаны медыцынскаму персаналу шпіталя. Гучалі творы  на беларускай, рускай, польскай мовах.  У перапоўненай зале не ха-піла месца для жадаючых паслухаць канцэрт. Гледачы прымалі  на “ура” кожны нумар. Асабліва спадабаліся выступленні М. Сарычава, Г. Ярмалінскай, Б. Вятлугіна і другіх  удзельнікаў.

У выніку, ніхто не застаўся раўнадушным, а ў адрас артыстаў паступіла  шмат прапаноў выступіць  з канцэртнай праграмай у розных рэгіёнах Беларусі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.