“Добрыя сэрцы”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Так называецца акцыя, створаная па ініцыятыве раённага тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яе мэта — наведванне людзей пажылога ўзросту, хворых, інвалідаў. Нядаўна сумесна з валанцёрскай групай раённага таварыства інвалідаў удзельнікі акцыі наведалі Гарадзейскую гарадскую бальніцу. Яе загадчыца Г.У. Весялуха расказала, што ў бальніцы налічваецца 20 медыка-сацыяльных ложкаў, а людзі, якія там знаходзяцца, патрабуюць асаблівага догляду. Сярод іх ёсць адзінокія і тыя, у каго  дзеці жывуць далёка ці не маюць магчымасці даглядаць сваіх блізкіх. Такім чынам, гэта група хворых кожны дзень пад медыцынскім наглядам. Яны атрымліваюць паўнацэннае харчаванне. У прасторных палатах размяшчаюцца па чатыры чалавекі. Сваё ўтрыманне яны аплачваюць з пенсіі па дагаворы.

У аддзяленні ёсць хол, дзе стаіць тэлевізар. Абсталяваны пакой адпачынку. Хворых наведваюць сваякі, а таксама прадстаўнікі розных канфесій, арганізацый, валанцёрскія групы. Як падкрэсліла Г.У. Весялуха, матэрыяльную дапамогу аказваюць дырэктар ААТ  «Гарадзейскі цукровы камбінат» М.В.  Крыштаповіч і старшыня СВК «Гарадзея» М.А. Салавей.

На гэты раз у медыка-сацыяльнае аддзяленне завітала  група членаў раённага таварыства інвалідаў, яны ж — удзельнікі хору ветэранаў, якія выступілі з канцэртам. Гучалі народныя беларускія, рускія і польскія песні, вершы. Гледачы дружна апладзіравалі Г.А. Бянькоўскай, Б.М. Вятлугіну, які, дарэчы, выканаў уласную песню. Вяла канцэрт незаменны канферансье хору ветэранаў «Аптымісты» Г.І. Ярмалінская. Прыемна, што некаторыя слухачы ахвотна падпявалі выканаўцам, як, напрыклад, Л.А. Шчэрба з вёскі Пагарэльцы. Ёй 87 гадоў, а ведае амаль усе песні.

Напрыканцы сустрэчы прадстаўнік раённага тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва Г.Л. Бушмакіна пачаставала насельнікаў сацыяльнага аддзялення цукеркамі і пячэннямі, а Г.І. Ярмалінская (на здымку) —    яблыкамі з уласнага саду. Развітанне было ўзаемна цёплым, а людзі паважанага ўзросту запрашалі прыязджаць яшчэ.

Раіса ХВІР

Фота Галіны БУШМАКІНАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.