Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На 1 умоўную галаву жывёлы ў раёне па стане на 9 жніўня нарыхтавана па 8,15 ц кармавых адзінак. Найбольш — у ААТ «Лань-Нясвіж» (11,71 ц), «Новае жыццё» (11,12 ц), «Юшавічы» (10,69 ц), ЗАТ «Росіч» (10,30 ц).

Сенажу назапашана 105033 т, у тым ліку 17378 т — у СВК «Агракамбінат Сноў», 11642 т — у ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс», 11348 т — у «Новым жыцці», 10773 т — у СВК «Гара-дзея».

Сена нарыхтавана 10062 т. Найбольш — у «Снове» (1857 т), у ЗАТ «1 Мая» (1804 т), у ААТ «Юшавічы» (1045 т).

У тым ліку для ўласных гаспадарак вяскоўцаў выдзелена 565 т сена. Болей за ўсё — 222 т  — у «Юшавічах», 128 т — у «Грыцкевічах», 52 т — у ААТ «Лань-Нясвіж».

Завяршаецца другі ўкос траў. Яны скошаны на плошчы 8190 га (99 %), убраны на плошчы 8055 га (98 %). Закончылі работу ў ААТ «17 верасня», «Грыцкевічы», «Новае жыццё», «Лань-Нясвіж», СВК «Гарадзея», ЗАТ «1 Мая» і «Росіч».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.