Экспрэс-інфармацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па стане на 14 жніўня ў раёне ўбрана 22268 га збожжавых і зернебабовых, што складае 98,8 % ад неабходнага. Завяршылі ўборку ААТ «Нясвіжскія Астроўкі», «Юшавічы», «Лань-Нясвіж», ЗАТ «1 Мая», ДП «Эксперыментальная база «Свеклавічная» і Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя.

Усяго намалочана 150842,2 т зерня — па 67,7 ц/га. Самая высокая ўра-джайнасць у СВК «Агракамбінат Сноў» — 78,3 ц/га (у тым ліку пшаніцы — 82,2, трыцікале — 80,4), ААТ «17 верасня» — 77,7 ц/га (у т. л. трыцікале — 83,7, ячменю — 80), «Новае жыццё» — 77 ц/га (у т. л. трыцікале — 85,1), «Сейлавічы» — 73,3 ц/га (у т.л. пшаніцы — 80,6, трыцікале — 81,2), «Грыцкевічы» — 72,2 ц/га (у т. л. трыцікале — 83,1).

Салома ўбрана на плошчы, роўнай 55 % ад скошанага. У тым ліку 91 % — у доследнай станцыі, 81 % — у СВК «Гарадзея», 78 % — у сортавыпрабавальнай станцыі, 69 % — у ААТ «Новае жыццё», 67 % — у СВК «Агракамбінат Сноў».

На прыватных участках вяскоўцаў збожжа ўбрана поўнасцю ў ААТ «Юшавічы», «Нясвіжскія Астроўкі», ЗАТ «1 Мая».

Лушчэнне ржышча зроблена на 3039 га. Найбольш — у ЗАТ «1 Мая» (881 га), СВК «Гарадзея» (510 га), ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс» (380 га).

Узарана глебы 1317 га, з іх 380 — у «Райаграсэрвісе», 353 — у «Снове». Прыбаўка за апошні дзень склала па раёне 144 га: трактары з плугамі працавалі ў «Снове», ААТ «Лань-Нясвіж», «Райаграсэрвісе», «Юшавічах», «Сейлавічах», сортавыпрабавальнай станцыі.

На 1 умоўную галаву жывёлы па раёне назапашана 8,18 ц кармавых адзінак. Найбольш — у ААТ «Лань-Нясвіж» (11,71) і «Новае жыццё» (11,12).


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.