Гары, “агеньчык” земляроба!

У чацвер, 23 жніўня, на святочным «агеньчыку» хлебаробы ААТ «Нясвіжскі райаграсэрвіс» падвялі вынікі жніва-2012.

Доўгі час працуюць сумесна, у адным экіпажы, старшы камбайнер Аляксандр Крыўко і камбайнер Ігар Санько. І працуюць, трэба адзначыць, вельмі плённа. Вось і сёлета яны выйшлі на першае месца ў сваёй гаспадарцы па намалоце збожжа. На палях прадпрыемства намалацілі камбайнам «Лексіён-550» у фізічнай вазе 2305 тон.

Другое месца падзялілі экіпажы ў складзе Пятра Куратніка, Аляксандра Куратніка і Уладзіміра Хілько, Вадзіма Скрыбы. На трэцім месцы таксама два экіпажы: Аляксей Панкоў — Яўген Кальчыцкі і Лявон Кунец — Аляксей Кунец.

На рахунку вадзіцеля-пераможцы Аляксандра Ісакава — 2183 тоны збожжа. Другое і трэцяе месца занялі адпаведна вадзіцелі Генадзь Ратомскі і Васіль Санько.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.