Грыцкевіцкія намалоты

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У ААТ «Грыцкевічы» сёлета сабралі без малога 6600 тон збожжа. Гэта на 1019 тон больш, чым летась. Кожны гектар даў па 72,5 ц/га — на 13,8 ц/га больш, чым было ў 2011 годзе.

На жніве асабліва пастараліся камбайнер Георгій Закудоўскі з памочнікам Анатолем Богушам (фота 1), якія на «Лексіёне-550» намалацілі 1725,2 т збожжа, і Генадзь Сяргей (фота 4), які на «Лідзе-1300» намалаціў 1234,5 тоны. На адвозцы вылучыўся Міхаіл Заяц  (фота 2). Ён перавёз на МАЗе 1899,2 тоны збожжа.

На днях мы і сустрэліся з гэтымі ўдзельнікамі жніва.

Фотография 2

Георгій Пятровіч Закудоўскі ў гаспадарцы працуе 15 гадоў.  На збожжавым камбайне — 5 сезонаў. Спачатку быў «Дон», пасля — «Лексіён». Сёлета ў яго першы сезон працаваў памочнікам Анатоль Валянцінавіч Богуш, слесар майстэрні.

— Якія ў вас былі абавязкі? Ці справіліся з імі?

На гэтае пытанне А.В. Богуш адказаў:

— Я сачыў, каб вымалочвалася зерне з каласоў, каб не было страт, глядзеў за работай вузлоў камбайна — калі што не так, даваў знак старшаму камбайнеру, каб прыпыніўся. Падчас нязначных паломак дапамагаў іх ліквідаваць. Садзіўся за штурвал, каб мой напарнік мог крыху адпачыць.

— Ці былі палі, дзе сэрца проста радавалася ўраджаю?

— Канешне. І трыцікале было, і пшаніца азімая. Колас напоўнены, спелы… — у два галасы адказалі камбайнеры.

Фотография 3

Мы засталі іх экіпаж на мыйцы. «Стомлены» ад напружанай працы «Лексіён» «прымаў душ». У яго наперадзе яшчэ — уборка кукурузы на зерне. А яго гаспадара — Георгія Закудоўскага — чакаў трактар, каб выконваць розныя іншыя работы. У асноўным гэта — апрацоўка глебы хімікатамі: ствараецца аснова ўра-джаю 2013 года.

Генадзь Сяргей на сваёй «Лідзе» адпрацаваў ужо 11-ы сезон, а наогул гэта была яго 21-я ўборачная кампанія. У канцы леташняй ўборкі здарылася вялікая паломка: адарвала кандыцыянер і пабіла радыятар. Давялося многа разбіраць, каб адрамантаваць. Купляць новы радыятар не сталі. Звярнуліся да спецыяліста, інжынера, у гаспадарку суседняга раёна (дружба — вялікая справа). Той сказаў: прывозьце — зраблю.

Фотография 4

— І зрабіў, — задаволены Генадзь Мікалаевіч. — Уборку сёлета  я адпрацаваў нармальна. Норму выканаў.

Побач са старэйшымі таварышамі працуюць у гаспадарцы і прадстаўнікі малодшага пакалення. Напрыклад, механізатар Павел Яршоў (фота 3) на камбайне сёлета быў другі сезон.

Вадзіцель Міхаіл Вітальевіч  Заяц лічыць, што ў агульным поспеху заслуга ўсяго калектыву: механізатараў, вадзіцеляў, спецыялістаў, кіраўніцтва гаспадаркі.

Фотография 5

Намалочанае збожжа прапусцілі праз сушылку «Амкадор» аператары Анатоль Івушкін, Аляксандр Любко і іх памочнік Адам Малойла (фота 6). Сутачная выпрацоўка складала 300-400 тон.

Вадзіцелі Аляксандр Заяц  на аўтамашыне «ГАЗ-53» (фота 5) і Аляксандр Купрыянчык забяспечвалі загрузку сушылкі збожжам і яго выгрузку.

Фотография 6

На ўборцы саломы з палёў у гаспадарцы працуюць Фёдар Заяц (са здрабняльнікам), Мікалай Сарнацкі і Ігар Наумовіч (з прэс-падборшчыкамі), Юрый Зінькевіч, Канстанцін Лось, Пётр Сіліцкі, Аляксей Капуста (на адвозцы). Па вызваленым ржышчы механізатар Юрый Гадун уносіць пад ворыва вадкую арганіку.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.