І вопыт, і малады запал

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Разважлівасць вялікага вопыту і малады запал спалучае ў сабе тандэм Уладзіміра Гурына і Арцёма Мацавілы з СВК «Гарадзея».

Уладзімір Іванавіч працуе на «Ягуары-850» на здрабненні саломы, якую адвозіць на трактары МТЗ-1221 з ПІМ-40 яго малады таварыш. Па стане на 22 жніўня Уладзімір Гурын здрабніў 1019 тон, прайшоўшы 237 гектараў палёў. Увогуле нарыхтоўка кармоў — яго галоўная справа. Давераную тэхніку — «Ягуар» і трактар МТЗ-82 з прычэпам — механізатар утрымлівае ў поўным парадку, штогод старанна рыхтуючы машыны да работы.

Бярэ добры прыклад са старэйшага таварыша і Арцём, які вучыцца ў яго адказнасці і прафесіяналізму.

Соф»я ЛЮБАНЕЦ

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.