Камбайн з поля – плуг у баразну

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На здымку: галоўны аграном ЗАТ «1 Мая» Мікалай Ленкавец (справа) і вадзіцель Гарадзейскага збожжапрыёмнага прадпрыемства Уладзімір Скачко падчас дастаўкі з гаспадаркі ў засекі дзяржавы першых 22 тон харчовай пшаніцы

Закрытае акцыянернае таварыства «1 Мая» сёлета завяршыла жніво ў ліку першых у раёне. Каб сабраць ураджай з 1980 гектараў, спатрэбілася 22 каляндарныя дні: неяк здарылася замінка з-за даж-   джу, але да працяглай непагадзі другой дэкады жніўня з уборкай справіліся. Гэта дало магчымасць шырокім фронтам павесці ў полі іншыя работы.

У суботу, 18 жніўня, у прадпрыемстве ўрачыста адсвяткавалі дажынкі. У адрас удзельнікаў жніва гучалі цёплыя словы падзякі за сумленную працу. Сабрана 13666 тон збожжа, што на 1838,9 т больш леташняга.

Ураджайнасць склала 69 ц/га — на 10 ц/га болей леташняга. Дзяржаве прадалі 2 тысячы тон піваварнага ячменю і 1720 т харчовай пшаніцы, значна перавыканаўшы заданне.

На першае месца ў спаборніцтве сярод камбайнераў выйшаў Ігар Герман, які на камбайне «Лексіён-560» намалаціў 2117 т зерня. У экіпажа бацькі і сына Сяргея і Дзмітрыя Піваварэвіч на «Джон-Дзіры» — 1353 тоны. 1147 тон на рахунку бацькі і сына Мікалая і Аляксандра Траццяк (камбайн «Ліда-1300»). 1003 т намалацілі на «КЗС-1218» муж і жонка Сяргей і Алена Галабурда.

Болей за ўсіх перавёз збожжа вадзіцель Пётр Шыш — 1625 тон. Другі паказчык — у Мікалая Верамейчыка (1591 т). На трэцім месцы — Васіль Галуза (1461 т).

Услед за жнівом пачалі ўборку саломы. На ёй занята 5 прэс-падборшчыкаў. На іх працуюць Мікалай Парфімовіч, Аляксандр Дзямідаў, Іван Сягей, Станіслаў Флер»яновіч і Мікалай Лепяціла. На адвозцы саломы заняты Вадзім Сяменчык (на пагрузчыку), Мікалай Ласькоў, Аляксандр Каленік, Канстанцін Пятроў. На сціртаванні — Аляксандр Табароўскі.

Лушчэнне ржышча дыскатарам паспяхова вядзе механізатар Уладзімір Шкода. На яго рахунку — 981 га глебы. Чатыры трактары штодзённа занараджваюцца на ворыва глебы пад сяўбу азімых. Расціслаў Верамейчык, Віктар Арэхва, Юрый Саламаха і Іван Сягей-малодшы робяць разам за дзень 50-60 га. Іван Фурсенка прыступіў да ўнясення мінеральных удабрэнняў пад азімыя — хлорыстага калію і амафосу. За дзень рассявае іх на 90 га. На гэтым тыдні пасеялі азімы рапс. Ён займае 50 га. Сяўба была даручана Аляксандру Скроцкаму. Такім чынам, ён першым распачаў пасяўную азімых культур.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.