Кожны год – на жніве

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ужо больш за 10 гадоў пастаянна ўдзельнічаюць ва ўборцы збожжавых у ЗАТ «Росіч» механізатары Аляксандр Валявач, якому сёлета дапамагае Аляксандр Зізіка (на фота 2 справа налева), і Уладзімір Цымбал (на фота 1).

Аляксандр Валявач і Аляксандр Зізіка па стане на ўчарашні дзень намалацілі 964 т 640 кг на камбайне «Дон-1500», убраўшы 127 гектараў.

Уладзімір Цымбал на камбайне «Джон-Дзір» убіраў і збожжавыя, і рапс, намалаціўшы 302 т 360 кг рапсу і 648 т 515 кг збожжа.

Гэтых механізатараў цэняць і кіраўніцтва гаспадаркі, і таварышы па працы, бо ўсе, хто з імі працуе, ведаюць: яны — не падвядуць.

Па стане на 9 жніўня валавы збор збожжа ў ЗАТ «Росіч» перавысіў мінулагодні рубеж на 401,7 т, ураджайнасць узрасла на 17 ц/га (сярэдняя прыбаўка ўраджайнасці па раёне — 12,1 ц/га).

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.